Ноччу 2 лютага на вуліцы Ліможа ў Гродне нехта ў двары дома пашкодзіў аўтамабіль. Праваахоўнікі высветлілі, што 31-гадовая мясцовая жыхарка пасварылася са сваім сужыцелем. Мужчына збіраўся сысці і ўзяў з сабой чамадан, які жанчына выхапіла і выкінула з дзявятага паверха, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Паводле яе слоў, яна не думала, што чамадан можа на кагосьці ўпасці. Да гэтага інцыдэнту машыны там ніхто не ставіў. На жанчыну завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».
Каментары