Грамадства

Мінкульт адказаў на петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім

Улады адрэагавалі на петыцыю супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім. Нагадаем, яна з'явілася ў канцы студзеня, пад ёй падпісаліся больш за 100 тысяч чалавек. Стваральнікі адправілі яе ў Міністэрства культуры, Генпракуратуру і МУС. 12 лютага быў атрыманы адказ з Міністэрства культуры.

У петыцыі былі патрабаванні прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай спадчынай і перастаць прыціскаць беларусаў за гэтую сімволіку.

— Пытанні абмежавання бел-чырвона-белай сімволікі заканадаўствам аб культуры не рэгулююцца і да сферы дзейнасці Міністэрства культуры не адносяцца, — паведамляецца ў адказе за подпісам Валерыя Грамады, намесніка міністра культуры.

У лісце Грамада паведаміў, што для надання такога статусу — па Кодэксе «Аб культуры» — патрабуюцца матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці. Без гэтага прапановы аб наданні такога статусу не разглядаюцца.

Як адзначаецца ў лісце, акрамя Кодэкса «Аб культуры» павінны ўлічвацца патрабаванні Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

— Сцягі сярод пералічаных элементаў у Канвенцыі не прадстаўлены і ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў адсутнічаюць. Такім чынам, падставы для ўключэння бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →