Па СТБ паказалі дзіўны ролік: пад словы «Накажи их, Боже, накажи» ды «Прокляни их, Боже, прокляни» паказваюць відэашэраг з Герасіменяй, Агурбаш, Бабарыкам, Перліным, Латушкам, Ціханоўскай і іншымі.
А пад словы «Сохрани их, Боже» — дэлегатаў УНС і Лукашэнку.
Вядома, што гэту песню напісаў яшчэ ў 1984 годзе савецкі паэт Міхаіл Ножкін, аўтар хіта часоў СССР «Апошняя электрычка». З 2015 года Ножкін з'яўляецца ганаровым членам Саюза пісьменнікаў ДНР.
Каментары