У Рагачове снегу намяло столькі, што пенсіянеры не маглі выбрацца з хат
На дапамогу прыйшлі ратавальнікі.
Так снег замёў двор і дзверы дома па вуліцы Валадарскага, і гаспадыня не змагла выйсці з хаты, паведамляе 112.by.
Ратавальнікі дапамаглі расчысціць снег.
Аналагічная сітуацыя здарылася на вуліцы Камарова. 81-гадовая жанчына таксама не змагла выйсці ў двор. Ратавальнікі і тут дапамаглі.
Каментары