Грамадства

«Нанесла некалькі ўдараў Азаронку». Следства па справе перакладчыцы Вольгі Калацкай скончанае

Перакладчыцу і выкладчыцу англійскай мовы Вольгу Калацкую затрымалі роўна месяц таму падчас заняткаў, ёй пагражае да шасці гадоў, нагадвае БАЖ.

Яе вінавацяць у злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) — нібыта падчас адной з акцый пратэсту Вольга нанесла некалькі ўдараў супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку.

Некалькі тыдняў таму ў кватэры 89-гадовай маці Калацкай, а таксама ў кватэры самой Вольгі следчыя правялі ператрусы. Учора, 14 лютага, адзін са следчых па справе зноў наведаў дома маму Калацкай. Па словах жанчыны, размова цягнулася каля 30 хвілін і тычылася яе дачкі і хуткай перадачы справы ў суд.

Ад 19 студзеня Вольга Калацкая знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. Цяпер следства па справе скончанае, неўзабаве справу перададуць у суд.

Паводле ч.2 арт. 339 Вользе Калацкай пагражае арышт альбо абмежаванне волі да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 6 гадоў.

Вольга Калацкая не з’яўляецца журналісткай, але яе затрыманне выклікала шырокі розгалас у коле беларускай інтэлігенцыі. Спадарыня Вольга шмат працавала з журналістамі — выкладала для іх англійскую мову, рабіла пераклады.

У свой час Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейку Смітаў» ды іншыя.

З патрабаваннем неадкладна вызваліць Вольгу выступіў Амерыканскі ПЭН (PEN America) і вядомая канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд.

Вольга Калацкая жыве ў Мінску з 89-гадовай маці, якой патрабуецца дагляд. Цяпер дапамагаць маці адгукнуліся сябры і вучні Вольгі.

Каментары

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?1

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Любоў Успенская заявіла, што яе дачку скралі і прымусілі даць праўкраінскае інтэрв'ю за тое, што спявачка падтрымлівае вайну4

Паралізаванаму журналісту прыйшлося паўзці ў прыбіральню ў самалёце11

Упершыню за доўгі час беларускі клуб згуляе ў асноўным раўндзе футбольных еўракубкаў

Ізраільскі ўдар па цэнтры Бейрута: ліванскія ўлады паведамілі пра шэсць загінулых1

Колькасць палітвязняў апусцілася ніжэй за 1300 чалавек. Гэта найменшы лік за два гады1

Цэнтральны вакзал Гамбурга перакрывалі з-за рэдкага смяротнага віруса, які забівае да 90% ахвяр5

Па ТБ паказалі мужчыну, якога называюць сябрам магілёўца, што адбіваўся нажом ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК3

Ганна Канапацкая плануе балатавацца на выбарах-202530

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?1

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →