36-гадовага жыхара Навагрудка будуць судзіць за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце
У суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні 36-гадовага жыхара Навагрудка Ж. Мужчыну вінавацяць у тым, што ў адным з чатаў у тэлеграме ён размясціў непрыстойнае паведамленне, якое змяшчала заклікі да агрэсіўных дзеянняў у дачыненні міліцыянтаў, паведамляе БАЖ.
Таксама паведамляецца, што ў перапісцы з іншымі карыстальнікамі чата мужчына «27 верасня напісаў нецэнзурны каментар, які прыніжае гонар і годнасць Лукашэнкі».
У выніку супраць яго распачалі адразу дзве крымінальныя справы: паводле арт. 130 (распальванне варожасці) і арт. 368 (абраза прэзідэнта).
У Генпракуратуры дадаюць, што некалькі месяцаў таму мужчына быў асуджаны судом Лідскага раёна «за пагрозу забойствам».
Мужчына знаходзіцца пад вартай.
Каментары