89-гадовая маці затрыманай перакладчыцы Вольгі Калацкай паведаміла, што ў яе кватэры следчыя правялі ператрус па справе Вольгі, паведамляе БАЖ.
Вядома, што забралі ключы ад кватэры самой Вольгі і паехалі з ператрусам туды, — паведаміла Анега Іванаўна Калацкая.
Нагадаем, што Вольга Калацкая была затрыманая 15 студзеня. Яе вінавацяць па арт.339 КК у злосным хуліганстве.
Вольгу затрымалі падчас занятку па англійскай мове, цяпер яна ў жодзінскім СІЗА.
Каментары