«Праводзілі пікетаванне шляхам размяшчэння прадукцыі з сімволікай на прылаўку крамы». Работнікам Symbal.by далі па 20 сутак
Супрацоўнікам Symbal.by далі па 20 сутак.
Скончыўся суд на Мікітам Броўкам і Ксеніяй Міклашэўскай з Symbal.by. На кожнага ў выніку склалі па тры пратаколы. Іх судзілі за тое, што яны праводзілі пікетаванне шляхам размяшчэння прадукцыі з сімволікай на прылаўку крамы, паведаміў у фэйсбуку ўласнік крамы Павел Белавус.
Прынята рашэнне — і Ксюшы, і Мікіту — па 20 сутак. Заўтра працяг судоў над супрацоўнікамі symbal.by.
Каментары