Справа Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна будзе разгледжвацца ў судзе Маскоўскага раёна
Крымінальная справа па абвінавачванні журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч і доктара Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна будзе разгледжвацца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы. Дата пасяджэння пакуль не прызначаная.
Адначасова ў гэтым жа будынку будзе праходзіць іншы гучны працэс, па «справе Белгазпрамбанка», з удзелам экс-банкіра Віктара Бабарыкі, паведамляе Tut.by.
Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін былі затрыманыя 19 лістапада 2020 года.
Пазней ім выставілі абвінавачванне ў «разгалошванні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы» (ч. 3 арт. 178 КК РБ).
Падставай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана Бандарэнка, які памёр пасля збіцця 11 лістапада на «плошчы Перамен», не было алкаголю.
Гэта разыходзіцца з версіяй СК і Аляксандра Лукашэнкі, нагадвае Tut.by.
Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін знаходзяцца ў СІЗА №1 Мінска. Пры гэтым родныя Рамана да журналісткі і доктара прэтэнзій не маюць.
Каментары