Беларускі праект Moodmate шукае аднадумцаў. Гэта персанальны трэнер па добрым настроі
Праект Moodmate пашыраецца і шукае ў каманду:
- Go-распрацоўшчыкаў (middle, junior),
- капірайтара,
- UA-спецыяліста.
Зацікавіліся? Пішыце ў тэлеграме @yauyauyauhen. Магчыма як поўная, так і частковая занятасць.
Тэлеграм-бот Moodmate вучыць карыстальнікаў рацыянальна дзейнічаць у нервовых сітуацыях і лёгка спраўляцца са стрэсам. Проста зараз бот дапамагае 30 000 карыстальнікаў.
Штодзень карыстальнікі Moodmate атрымліваюць лёгкія заданні ў выглядзе тэстаў, практыкаванняў, якія можна выканаць за пару хвілін. Бот, напрыклад, дае прыклады розных сітуацый, а вы абіраеце стратэгію паводзін. У чым карысць? Бот спрагназуе вынік вашага рашэння, падкажа, якое з прапанаваных аптымальнае, і дапаможа выпрацаваць карысныя звычкі.
Распрацоўшчыкі атрымліваюць шмат удзячных водгукаў ад беларусаў, якім акурат патрэбны быў такі мабільны трэнер. Што пішуць людзі?
- «Ваш бот — мой подорожник на ссадины и синяки жизни»;
- «Для нас, белорусов, более чем уместно в сложившейся обстановке»;
- «Впервые в жизни что-то настолько простое меняет мышление и способствует улучшению качества жизни».
Паспрабуйце Moodmate, мо і вам спадабаецца мець пад рукой такога памочніка.
Каментары