Грамадства

Расія і Беларусь вяртаюць чыгуначныя рэйсы

Расія аднаўляе пасажырскае чыгуначнае злучэнне з Беларуссю, якое было перапынена ў сакавіку з-за каранавіруса. Такое рашэнне было абвешчана на аператыўным штабе па прадухіленні завозу і распаўсюджвання COVID-19, паведамляе «Інтэрфакс».

Аднаўленне перавозак запланавана на 8 лютага, адпаведныя дакументы падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

Так, на ўзаемнай аснове будуць адноўленыя перавозкі па маршруце Мінск — Масква — Мінск і па маршруце Масква — Калінінград, Калінінград — Санкт-Пецярбург са спыненнем цягнікоў у Мінску.

Таксама з 8 лютага на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква — Мінск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлена паветранае злучэнне з Растовам-на-Доне і з Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта.

Каментары

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгійскі прынц асабіста прывёз пікап для Палка Каліноўскага3

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Галоўнае
Усе навіны →