Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў мяркуе, што нельга праводзіць паралелі паміж пратэстамі ў Расіі і Беларусі, бо сітуацыі ў дзяржавах розныя, і прычыны, якія прывялі да росту пратэснай актыўнасці, таксама адрозніваюцца, піша ТАСС.
«Тут я не стаў бы праводзіць нейкіх паралеляў. Безумоўна, ёсць падобныя элементы. Я маю на ўвазе элементы, звязаныя з правакатарамі, правакацыйныя элементы. Так, яны ёсць», — сказаў Пяскоў. «Але ў той жа час мы ж дзве розныя краіны. У нас розныя сітуацыі, розныя прычыны, таму я зусім бы не атаясамліваў гэта», — дадаў ён.
Пры гэтым Пяскоў падкрэсліў, што ў абедзвюх дзяржавах «сілавыя структуры выконваюць свой доўг». «Яны змагаюцца з правакатарамі і з несанкцыянаванымі акцыямі», — адзначыў ён.
ТАСС нагадвае, што 29 студзеня на сустрэчы са студэнтамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Захад, падтрымліваючы пратэсную актыўнасць у Беларусі, хацеў «ажыццявіць бліцкрыг, каб атрымаць трамплін для наступлення супраць Расіі». У дачыненні да падзей у РФ Лукашэнка сказаў, што гэта «першы званок», і разгойдванне сітуацыі працягнецца, бо ў верасні Расію чакаюць думскія выбары, але адзначыў, што ўлады РФ здолеюць гэтаму разгойдванню супрацьстаяць.
-
Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА
-
Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы
-
«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, звязаны з ГУР, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй
Каментары