Мінздароўя: За суткі 1711 выпадкаў каранавіруса. Учора было 699
Колькасць з пачатку пандэміі пераваліла за 250 тысяч.
Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1711 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 2013 пацыентаў.
Учора паведамлялася пра 699 выпадкаў, у панядзелак пра 959, у нядзелю пра 1766, у суботу пра 1852 выпадкі.
Цікава, што ў мінулы аўторак, 26 студзеня, Мінздароўя паведамляла пра 847 выпадкаў, а ў сераду, 27 студзеня, пра 1651 выпадак.
З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 251 705 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 239 191 пацыент.
За ўвесь час памерлі 1746 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 13 909 тэстаў (за ўвесь час 4 502 730 тэстаў).
Каментары