Эканоміка

Віцэ-прэм'ер РФ: У Беларусі і Расіі ёсць магчымасці глыбей інтэграваць эканомікі

Масква і Мінск павінны вярнуцца да росту тавараабароту паміж краінамі, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Юрый Барысаў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.

БелТА

Ён адзначыў, што ў 2020 годзе аб'ём тавараабароту скараціўся на фоне пандэміі. Па выніках года паказчык склаў $25,5 млрд, піша Інтэрфакс.

«У 2019 г. тавараабарот перавысіў 35,5 млрд даляраў. Беларусь займае 1-е месца сярод нашых эканамічных партнёраў на прасторы СНД. Мінулы год, пандэмійны год, не мог не адбіцца на тавараабароце, ён у нас асеў на 17%, але, тым не менш, цяпер усё аднаўляецца і наша задача — забяспечыць, прынамсі, ужо дасягнуты вынік і значна яго перасягнуць», — сказаў Барысаў.

«Для гэтага ёсць усе магчымасці: Расія займае першае месца па назапашаных інвестыцыях у Беларусі. У 2020 г. яны перавысілі 4 млрд даляраў. У Беларусі працуюць каля 2400 кампаній з расійскім удзелам. На тэрыторыі Расіі працуюць беларускія кампаніі. У нас ёсць магчымасць яшчэ больш глыбока інтэграваць нашы эканомікі і знайсці дадатковыя пункты росту нашай прамысловасці», — падкрэсліў Барысаў.

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →