Эканоміка

Кампанію Easybrain купілі за $640 мільёнаў. Імаверна, гэта самая буйная ІТ-угода, звязаная з Беларуссю

Распрацоўшчык мабільных гульняў Easybrain Limited стаў удзельнікам угоды аб зліцці — паглынанні са шведскай кампаніяй Embracer Group AB, піша dev.by.

Кошт угоды — 640 млн даляраў у дзень угоды плюс да 125 млн даляраў у якасці дадатковага ўзнагароджання.

Топ-менеджары Easybrain Пётр Скаромны, Мацвей Цімашэнка і Алег Грушэвіч стануць трэцімі па велічыні акцыянерамі Embracer. А Easybrain — восьмай даччынай кампаніяй Embracer, яе па-ранейшаму будзе ўзначальваць стары менеджмент.

Embracer Group раскрывае некаторыя дэталі ўгоды. Кошт куплі ў першы дзень з улікам свабодных грашовых сродкаў і без уліку пазыковых сродкаў складае 640 млн даляраў і аплачваецца зноў выпушчанымі акцыямі Embracer B. пры гэтым акцыі на 130 млн даляраў выдаюцца прадаўцам пры закрыцці без абмежаванняў, на 220 млн даляраў — з шасцімесячным блакаваннем, на 145 млн даляраў —з блакаваннем на адзін год і яшчэ на 145 млн даляраў — з двухгадовым блакаваннем. Пры ўмове выканання ўзгодненых фінансавых паказчыкаў на працягу шасці гадоў дадатковае ўзнагароджанне ў памеры не больш за 125 млн даляраў будзе выплачана зноў выпушчанымі акцыямі Embracer B.

Такім чынам, агульная максімальная сума ўгоды — 765 млн даляраў. Каб зарабіць па максімуме, EBIT (Earnings Before Interest and Taxes, прыбытак да выліку працэнтаў і падаткаў) за шасцігадовы перыяд у суме павінен перавышаць 600 млн даляраў.

Easybrain ацэньвае сваю выручку за 2020 год у 210 млн даляраў (111 млн даляраў — у 2019 годзе), EBIT — у 70 млн даляраў (18 млн даляраў — у 2019 годзе).

Easybrain — распрацоўшчык мабільных гульняў, спецыялізуецца на галаваломках і лагічных гульнях. Колькасць супрацоўнікаў — 230 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лімасоле (Кіпр), офіс распрацоўкі — у Мінску.

Па выніках 2020 года Easybrain увайшла ў топ-3 самых папулярных беларускіх распрацоўшчыкаў, паводле даных Sensor Tower. Гульні і дадаткі кампаніі карыстальнікі ўсталявалі 328 мільёнаў разоў (+75% да 2019 года).

Усяго гульні Easybrain маюць 750 млн усталяванняў і 12 млн карыстальнікаў у дзень. Партфоліа ўключае такія гульні, як Sudoku.com, Nonogram.com, Blockudoku і Pixel Art. У 2020 годзе ў ім з'явіліся Art Puzzle, Killer Sudoku і Nonogram.com Color і інш.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?48

Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў3

У ключавых штатах ЗША пачала з'яўляцца рэклама Камалы Харыс у падтрымку Украіны4

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду5

Стала вядома, дзе можна сытна паабедаць усяго за 4 рублі1

Гісторыка Ігара Мельнікава прысудзілі да 4 гадоў калоніі за інтэрв'ю7

Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →