Грамадства

Сенатар, анколаг Алег Суконка пра Караніка: «Гэта першарадны дэмагог, яго прывяла Качанава»

Сенатар Алег Суконка даў інтэрв'ю «Народнай Волі». Суконка — вядомы анколаг, былы кіраўнік РНПЦ анкалогіі імя Аляксандрава, заслужаны доктар Беларусі. 

Алег Суконка. Фота: Максім Сліжэўскі, TUT.BY

Апроч іншага, Суконка выказаўся пра папярэдняга міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. 

«З Каранікам у нас асабістая непрыязь. Прычым сур'ёзная. Я лічу, што ён рэдкі першарадны дэмагог. Гэта Качанава яго прывяла… Калі мяне прасілі даць яму характарыстыку, я сказаў: магу напісаць вялікімі літарамі на паперчыне, але гэта будзе непрыстойнае слова. 

А калі ён прыйшоў у Міністэрства, мяне выкінулі без права працаўладкавання». 

Доктар Суконка таксама рэзка раскрытыкаваў утойванне статыстыкі захворвання на каранавірус: «Трэба даваць нармальную, правільную, сумленную статыстыку па каранавірусе і з яе зыходзіць. Ніхто не павінен баяцца гэтай статыстыкі! Колькі ў нас па-сапраўднаму людзей хворыя на кавід? Ні вы, ні я не ведаем дакладнага адказу.

— А вы ўздымалі пытанне пра статыстыку ў вярхах?

— Я не проста ўздымаў, а наехаў з гэтай нагоды на цяперашняга і папярэдняга міністраў аховы здароўя. Я пытаўся: дзе канферэнцыя па выніках першай хвалі каранавіруса? Чаму не правялі, не патлумачылі, не зрабілі высновы? Гэта самае важнае — зрабіць высновы, намеціць праграму, зразумець, што рабіць далей. Каранавірус нікуды не дзенецца. … Трэба ведаць, ці будзе на іх дзейнічаць расійская вакцына або не. Гэта вялікія даследаванні! Трэба грунтоўна гэтым займацца, структуру вызначыць, грошы, таму што гэта толькі пачатак: дапускаю, што каранавірус будзе і ў наступным годзе, ён толькі зменіць сваю прыроду.

Так, у нас вядуць барацьбу з гэтым вірусам, але трэба, каб гэта рабілася на найвышэйшым узроўні. Трэба сур'ёзна займацца праблемай, а не проста тушыць пажар.

Людзі павінны ведаць праўду! Так было ў нас у анкалогіі, калі я працаваў. Мы вялі статыстыку, дублявалі яе. У нас жа ёсць Нацыянальны статыстычны камітэт…

— …які наогул перастаў публікаваць звесткі па смяротнасці.

— У нас усе прывыклі хаваць, каб усё было нібыта ціп-топ. Але ў нас няма людзей, якія здольныя сказаць высокаму начальству, што гэта трэба.

— Дык вы ж сенатар, можаце ўсё гэта агучыць на Усебеларускім сходзе. І вы добры прамоўца.

— А ці варта?..

— Вы ж ведаеце пра адкрыты ліст дактароў, у якім выставілі шэраг сур'ёзных патрабаванняў да ўлады. Вы яго падпісалі?

— Не падпісваў і, шчыра кажучы, нават не чытаў. Я як сенатар нават не ўмешваўся ў гэта. Сядзеў ціха», — прызнаў доктар Суконка.

Каментары

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў10

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне10

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць6

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА32

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?3

АНТ запісала ў СІЗА КДБ інтэрв'ю з Кузнечыкам, Лосікам, Карнеем і Зянковічам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →