Меркаванні

«Цярпення, вайна толькі пачынаецца». Што пішуць на сайце «Разам з Расіяй», дамен якога належыць расійскаму пасольству?

Беларуская і расійская прапаганда з дня ў дзень ные аб «двайных стандартах» крывадушнага Захаду, аб тым, што заходнія краіны нібыта спарадзілі масавыя пратэсты ў Беларусі. Асабліва дастаецца ЗША, Літве і Польшчы. Апошняя нібыта наогул пагражае захапіць Беларусь ці яе частку, піша ў фэйсбуку палітолаг Андрэй Елісееў.

Уявіце на хвіліну такую сітуацыю.

Пры польскай амбасадзе ў Мінску дзейнічае так званая Асацыяцыя польскіх суайчыннікаў у Беларусі. Яе сайт рэгулярна размяшчае публікацыі пра тое, што беларускага народа нібыта не існуе, і пра тое, што беларусы — гэта нібыта разнавіднасць польскага народа. Кіраўнік гэтай асацыяцыі даказвае, што Беларусі трэба хутчэй адмовіцца ад свайго суверэнітэту на карысць Польшчы.

Уявіце таксама, што гэты сайт дайшоў аж да таго, што пачаў публікаваць віншаванні ад імя ўсякіх актывістаў, якія зычаць Польшчы вярнуцца ў межы 1939 года і завяршаюць свае пажаданні словамі «цярпення, вайна толькі пачынаецца».

Калі б гэта адбылося, то прапагандысты кшталту Азаронка і Салаўёва нарэшце атрымалі б грунтоўную падставу апантана крычаць аб польскім імперыялізме. Беларускі і расейскі МЗС і іншыя міністэрствы выдалі б дзясятак пракламацый аб заходняй пагрозе. А то і арганізавалі б пазачарговыя вайсковыя вучэнні. Правакацыя ж не на жарт!

Дык вось, нічога з гэтага, зразумела, няма. Няма такой асацыяцыі і няма такога сайта пры польскай амбасадзе, няма такіх ваяўнічых публікацый, якія пагражаюць беларускаму суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Затое ўсё гэта ёсць пры расійскім пасольстве.

Ёсць сайт «Разам з Расіяй», дамен якога належыць расійскаму пасольству. Гэты сайт рэпрэзентуе Каардынацыйную раду кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў (КРАРС).

Кіраўнік КСАРС і рэдактар сайта Андрэй Герашчанка і ягоныя аднадумцы кляпаюць небыліцы пра варожы, а то і «нацысцкі» Захад, «трыадзіны расейскі народ», усякую канспіралогію пра пратэсты, прасоўваюць «паглыбленую інтэграцыю» (ці то з Расеяй, ці то ўжо ў Расею), якая пагражае беларускаму суверэнітэту.

Нарэшце, адно з навагодніх віншаванняў сайта «Разам з Расеяй» ад імя Уладзіміра Рыжанкова, кіраўніка беларускага адгалінавання так званага «нацыянальна-вызвольнага руху», зычыць «перамогі Пуціна і поўнага аднаўлення суверэнітэту Расеі … у межах 1945 года».

І шматзначна дадае ў канцы: «цярпення, вайна толькі пачынаецца».

І што ж беларускі МЗС, усе вялікія і малыя «гаранты і абаронцы» беларускага суверэнітэту і змагары з падвойнымі стандартамі? Можа быць, хоць хто-небудзь з іх сказаў з гэтай нагоды хоць адно слова?

Цішыня…

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць