Спачатку ў міліцыю звярнуўся жыхар вёскі Вялікія Арлы. Мужчына распавёў, што ўначы з яго гаража скралі «Шкоду», піша БелТА.
Пазней з аналагічнай заявай звярнулася 27-гадовая жыхарка аграгарадка Лядзец. Яе «Сітраэн» быў прыпаркаваны ў двары дома. У абодвух выпадках уладальнікі пакінулі ключы ў замках запальвання.
Зніклую «Шкоду» знайшлі ў Століне. «Сітраэн» — у вёсцы Вялікія Арлы. Угоншчык з’ехаў на легкавіку ў кювет і кінуў яго.
У ноч на 26 студзеня хтосьці скраў «Фальксваген» з гаража ў вёсцы Дубянец. Гэтую машыну міліцыянеры заўважылі ў Мінску, а за рулём сядзеў 23-гадовы жыхар вёскі Вялікія Арлы.
Каментары