Макей: Мы зацікаўлены ў адносінах з ЗША і прыбыцці амерыканскага пасла ў Беларусь
Афіцыйны Мінск зацікаўлены ў прыбыцці амерыканскага пасла ў Беларусь і канструктыўным узаемадзеянні з новай адміністрацыяй Белага дома, заявіў кіраўнік МЗС.
Уладзімір Макей адзначыў, што афіцыйны Мінск звярнуў увагу на пазітыўныя моманты ў сферы бяспекі, якія з'явіліся з прыходам новай адміністрацыі ў Белы дом. Гаворка ідзе аб кантактах ЗША і Расіі з нагоды Дамовы аб СНВ-3. Усё гэта выклікае «асцярожны аптымізм» Мінска, піша Tut.by.
— Што тычыцца перспектыў нашых адносін з ЗША то мы заўсёды казалі, што мы нацэленыя на раўнапраўнае, цеснае, канструктыўнае ўзаемадзеянне. Мы разумеем, якую ролю адыгрываюць ЗША сёння ў свеце, разумеем, што гэта супердзяржава №1, таму мы зацікаўлены ў наяўнасці нармальнага ўзаемадзеяння з гэтай дзяржавай. З улікам таго, што, магчыма, мы некалькі па-рознаму ўспрымаем прыярытэты нашага супрацоўніцтва, з улікам таго, што некаторыя нашы заходнія партнёры не аб'ектыўна ацэньваюць працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, мы не выключаем, што могуць быць пэўныя цяжкасці ў выбудоўванні нармальных узаемаадносін з ЗША. Мы зацікаўлены ў тым, каб мець такі важны канал сувязі, як наяўнасць паслоў у абедзвюх дзяржавах. Мы зацікаўленыя ў прыбыцці амерыканскага пасла ў Беларусь, зацікаўленыя, каб як мага хутчэй наш пасол быў накіраваны ў ЗША, — казаў Макей.
Новых кандыдатаў на пасаду пасла Беларусі ў ЗША ў МЗС падабралі, хутка іх прапануюць на разгляд Лукашэнкі.
Нагадаем, у канцы мінулага года памёр намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, ён быў прызначаны на пасаду пасла ў ЗША.
Каментары