Грамадства

Пракурор просіць для Дзмітрыя Дубкова 7 гадоў калоніі. Яго вінавацяць, што перагарадзіў МАЗам дарогу на Пушкінскай

У судзе Савецкага раёна Мінска працягвацца разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Дубкова. Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 214 і ч. 2 арт. 293 КК.

Суддзя — Алена Жуковіч. Дзяржабвінаваўца — пракурор Настасся Маліка. Пацярпелыя — кіроўцы тралейбуснага парка №4 Віктар Навадворскі, Андрэй Аўтушка, слесар-электрык тралейбуснага парка №4 Сяргей Лізгірда

Дзмітрый Дубкоў — 29-гадовы дальнабойшчык. У ноч з 10 на 11 жніўня ён прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай, што ён і зрабіў. Ён знаходзіцца пад вартай з 15 жніўня, піша spring96.org.

26 студзеня сведка Леанід Загароднікаў распавёў, што ў тую ноч яго сталі раздражняць гукі з вуліцы, і ён выйшаў паглядзець. На вуліцы сігналілі машыны, праезд быў заблакаваны. З боку праспекта Пушкіна чуліся выбухі. Ён ішоў дадому ў бок Сердзіча, час ад часу спыняючыся, каб зняць падзеі на тэлефон. Яго зацікавіў момант, калі да МАЗа кінулася групка хлапцоў. Ці быў сярод іх абвінавачаны, ён сказаць не змог. Калі машына праехала міма яго, пачуў гук, падобны да ДТЗ, убачыў, што нібыта лабавое шкло разбітае.

У гэты момант адзін чалавек выйшаў з машыны, забраў адзенне і знік у натоўпе: Леанід не чуў пагроз у яго бок, але было бачна, што ён напужаны. Хлопцы сталі крычаць, што ў іх ёсць ключы, пыталіся, хто можа сесць за стырно. З натоўпу сталі казаць, што ў аднаго з іх — невысокага, у камуфляжнай вопратцы, з барсеткай — ёсць пісталет: ён трымаў яго стволам у землю. Але не пагражаў ім, а нібы кантраляваў зону каля МАЗ. 

Леанід не бачыў моманта, калі хтосьці сеў за стырно, але ўпэўнены, што гэта быў непрафесіянал: ён неўпэўнена развярнуў машыну ў бок АМАПа, але не можа сказаць, ці быў гэта Дубкоў. Сведка падкрэсліў, што ён выклікаў міліцыю, па тэлефоне яму сказалі «Добра», але ніхто не прыехаў.

28 студзеня адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор Настасся Маліка лічыць кваліфікацыю слушнай. Яна ўпэўненая, што деянні Дубкова неправамерныя, ён разумеў, што ўдзельнічаў у масавых беспарадках, а калі пакідаў машыну, сцёр свае адбіткі пальцаў: значыць, яго дзеянні былі наўмысныя.

Злачынства было здзейснена групай асобаў па «раптоўна ўзніклай папярэдняй змове». Настасся Малікава палічыла віну даказанай і папрасіла назначыць Дзмітрыю Дубкову пакаранне па сукупнасці двух артыкулаў — сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. А таксама — задаволіць пазоў 21,861 р. у поўным аб'ёме.

Адвакат лічыць кваліфікацыю неправільнай: ніводны пацярпелы не бачыў гвалту, пагроза гвалту і папярэдняя змова не даказаныя. Апошняе пацвярджае тое, што кіроўцу гукалі з натоўпу, папярэдняе размеркаванне роляў адсутнічае. Выклікае сумнеў і кваліфікацыя злачынства па арт. 293: абвінавачанне не даказала масавыя беспарадкі. Дзмітрый Дубкоў нічога не знішчыў, не стварыў ніякіх пагроз, а стварэнне перашкодаў на дарозе не з'яўляецца кваліфікацыйнай прыкметай па гэтым артыкуле. Таму адвакат лічыць магчымым перакваліфікаваць арт. 293 на арт. 342. Таксама абаронца лічыць, што пазоў не падлягае задавальненню. У прыватнасці, у пазоў не падлягаюць уключэнню трамвайныя маршруты, якія там пералічаныя. Адвакат падкрэсліў, што пацярпелыя не маюць прэтэнзій. У сувязі з гэтымі фактамі просіць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Апошняе слова палітвязня Дзмітрыя Дубкова прагучыць 2 лютага ў 10:30.

Каментары

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак23

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»140

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →