Грамадства

Абарона Бабарыкі просіць разглядаць справу ў ніжэйшым судзе, бо прысуд Вярхоўнага суда нельга абскардзіць

Адвакаты Віктара Бабарыкі звярнуліся ў Вярхоўны суд з заявай, у якой просяць накіраваць справу для разгляду ў суд ніжэйшай інстанцыі, каб была магчымасць абскардзіць прысуд.

Пра гэта Tut.by паведамілі адвакаты экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч.

Цяпер справа Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў Вярхоўным судзе, куды яна была перададзеная з Генеральнай пракуратуры. На гэтай стадыі Вярхоўны суд павінен вызначыць, у якім судзе будзе слухацца справа.

— Разгляд спраў такой катэгорыі згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам магчымы ў любым з ніжэйшых судоў: як у раённым, так і ў Мінскім гарадскім. Калі ж Вярхоўны суд па сваёй ініцыятыве прыме крымінальную справу да сваёй вытворчасці, то ў такім выпадку Віктар Бабарыка будзе пазбаўлены права на апеляцыйнае абскарджанне прысуду, паколькі згодна з КПК прысуды Вярхоўнага суда не падлягаюць абскарджанню ў апеляцыйным парадку, — тлумачаць адвакаты.

Каб прадухіліць парушэнне права Віктара Бабарыкі на абскарджанне прысуду, яго абаронцы звярнуліся ў Вярхоўны суд з заявай, у якой просяць накіраваць справу для разгляду ў суд ніжэйшай інстанцыі.

— Права абвінавачанага абскардзіць прысуд прадугледжана артыкулам 43 КПК. Гэта права — адна з базавых гарантый справядлівага судовага разбору, устаноўлена Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (пункт 5 артыкула 14). Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дзяржавай-удзельніцай Пакта і абавязаная добрасумленна выконваць гэты міжнародны дагавор. Такім чынам, выкананне гэтага стандарту справядлівага суда магчыма, толькі калі справа Віктара Бабарыкі будзе слухацца па першай інстанцыі ў адным з ніжэйстаячых судоў. Гэта дазволіць Віктару Бабарыку ў выпадку нязгоды з прысудам абскардзіць яго ў апеляцыйным парадку, — заяўляюць адвакаты.

Каментары

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак23

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»140

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →