Улада

«Можа, абзавёмся канструктыўнай апазіцыяй»: Ланкін і таварышы прэзентавалі аргкамітэт новай партыі

Яе назва «Дэмакратычны саюз».

Магчымая рэформа партыйнай сістэмы спараджае ўсё новыя і новыя сілы, якія заяўляюць пра гатоўнасць стварыць палітычную партыю. Раней пра сваё жаданне заяўлялі некаторыя прарасійскія сілы, напрыклад, Сяргей Лушч.

А цяпер аб сваёй гатоўнасці аб’яднацца ў зарэгістраваным утварэнні заявілі былыя сябры ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы.

Аргкамітэт «Дэмакратычнага саюза».

Рухавіком стварэння стаў Андрэй Ланкін, які ўзначальваў каманду Цапкалы. Пасля выбараў Ланкін на нейкі час знік, а потым знайшоўся ў круглым стале, які праводзіць Юрый Васкрасенскі.

Прэс-канферэнцыя «Дэмакратычнага саюза» праходзіла якраз у цяперашнім штабе Васкрасенскага на вуліцы Харужай, раней тут месціўся офіс каманды Віктара Бабарыкі. Варта сказаць, што за апошнія месяцы памяшканне значна ажыло.

Напрыклад, працуе за сталом Ілля Бягун, які нядаўна вярнуўся з Літвы, і ўжо паспеў стаць госцем Марата Маркава на АНТ. Ходзіць праўладны эксперт Пётра Пятроўскі. Ды і іншых людзей хапае. На ўваходзе з’явіўся каларытны ахоўнік, які ўважліва правярае, хто ты і навошта тут.

Андрэй Ланкін.

Апроч Ланкіна, сярод заснавальнікаў аргкамітэта Мікалай Серыкаў (у мінулым супрацоўнік вайсковай контрразведкі), Аляксандр Дзяшко (кажуць, у камандзе Цапкалы адказваў за ахову і меў мянушку «Алігатар»), а таксама Мікалай Каваленка. Гэта ўсе людзі, што былі ў камандзе Цапкалы.

«Нас аб’ядноўвала не агульная ідэя, а агульная мэта. Мы абіраем іншы шлях — не вакол лідара, а вакол мэтаў і задач. Мы ствараем партыю, дзе месца могуць знайсці ўсе пласты грамадства. Наш шлях — дыялог, а не цкаванне, шантаж ці чорныя спісы», — адзначыў Андрэй Ланкін.

Андрэй Ланкін.

Сярод мэтаў і задач адзначаецца «канцэнтраванне энергіі ўнутры краіны, а не за мяжой». «Калі сказаць адной фразай, то мы стварылі дзяржаўнасць, цяпер трэба стварыць грамадзянскасць», — адзначае Ланкін. Ён бачыць мэтамі дзейнасці павелічэнне палітычнай пісьменнасці грамадзян, увядзенне элементаў прамой дэмакратыі, правядзенне рэферэндумаў, павелічэнне ролі мясцовага самакіравання.

Да канца лютага «Дэмакратычны саюз» плануе сфарміраваць аргкамітэт, у красавіку для грамадскасці будзе выстаўлены эканамічны блок праграмы, а ў чэрвені — ужо ўся праграма цалкам.

Аляксандр Дзяшко.

Ужо больш за 15 гадоў Міністэрства юстыцыі не рэгіструе новыя партыі. Чаму Ланкін мяркуе, што ягонае ўтварэнне будзе зарэгістравана? «Мы чакаем, што адбудуцца змены, якія дазволяць зарэгістраваць партыі, а менавіта пашырэнне ролі партый у жыцці».

Што тычыцца ўдзелу ва Усебеларускім сходзе, то Ланкін адзначыў, што для ўдзелу ў ім «не паспяваем адправіць заяўку».

Ланкін адзначыў, што размаўляў наконт стварэння аргкамітэта з Валерыем Цапкалам, але той не плануе далучацца да працы «Дэмакратычнага саюза».

«Мы будзем працаваць як платформа з федэратыўнай формай. Мы будзем радыя кожнаму грамадзяніну, каб ліквідаваць праблемы. Нас аб’ядноўваюць агульнадэмакратычныя каштоўнасці», — зазначае Дзяшко.

Ці можна будзе лічыць «Дэмакратычны саюз» апазіцыйнай партыяй? «Тут пытанне, што такое апазіцыя? Апазіцыя, якая махае сцягамі і нічога не дабіваецца, ці канструктыўная апазіцыя. Можа быць, мы канструктыўнай апазіцыяй абзавёмся. Будзем прапаноўваць уладзе, каб у грамадстве наступіў спакой», — лічыць Дзяшко.

Мікалай Серыкаў.

Мікалай Каваленка мяркуе, што ў пошуку людзей для партыі праблем не ўзнікне. «У пратэстах удзельнічала 200 тысяч чалавек, калі частка знойдзе рэалізацыю ў нас, то будзе выдатна».

Каментары

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка25

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць18

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →