Грамадства

«Пачаліся праблемы са здароўем, скача ціск». Ігар Лосік галадае ўжо 36 дзён

19 студзеня Ігара ў жодзінскім СІЗА наведаў адвакат Дзмітрый Лепрэтар.

Адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь галоўнага мозгу» і кансультант «Радыё Свабода» Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня — ужо 206 дзён. Апошнія 36 з іх Ігар галадае.

«Ігар мае намер працягваць галадоўку. Ён не хоча спыняцца. Адчувае сябе горш, чым падчас мінулай сустрэчы. Ігар сам пра гэта расказаў. У яго з'явілася слабасць і праблемы з ціскам. Раніцай ён вельмі нізкі, проста вельмі. А ўвечары павышаны. Ціск Ігару мерае доктар, ён таксама цікавіцца яго самаадчуваннем. Таксама былі гутаркі з псіхолагам».

Па словах адваката, да Ігара пачалі даходзіць лісты. Іх яму перадалі на мінулым тыдні. У пятніцу Ігар атрымаў каля 80 лістоў, пасля яшчэ па 10, па 20 запар. Усе лісты датаваныя яшчэ канцом 2020 года.

«Сярод іншых дайшло некалькі лістоў ад родных, — кажа адвакат. — Ігар вельмі рады ім. Ён сочыць за сітуацыяй, ведае, што адбываецца. Перадаваў вялікае прывітанне ўсім, хто яго падтрымлівае. Асабліва рады паштоўцы, якую атрымаў ад Маляваныча (акцёра Аляксандра Ждановіча). Яна яго вельмі падбадзёрыла. Перадае падзяку прадстаўніцтву ЕС у Беларусі. Ведае пра яго заяву, дзякаваў за падтрымку. Усім неабыякавым людзям дзякуе, хто яго падтрымлівае. Прадстаўнікам дыяспары таксама. Ігар ведае, што адтуль яму таксама пішуць, яго там падтрымліваюць».

***

Галадоўку ў знак пратэсту Ігар Лосік абвясціў 15 снежня, калі яму выставілі новыя абвінавачанні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Раней Лосіка абвінавачвалі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Шэраг вядомых асобаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская і Зміцер Дашкевіч, заклікалі Ігара спыніць галадоўку. Аднак ён адмовіўся гэта рабіць.

Каментары

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень1

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікаў прымушаюць паведамляць, чым яны занятыя на «фортачках» 4

Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры 

Былы кіраўнік СТБ Казакоў адрэагаваў на інтэрв'ю Лукшы3

Польскія дактары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020 годзе1

Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў1

У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат6

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?4

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень1

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →