5 студзеня прафесар Анатоль Міхайлаў пакінуў пасаду прэзідэнта ЕГУ. Задаволіўшы заяву аб адстаўцы, Агульны сход саўладальнікаў вырашыў скасаваць пасаду прэзідэнта ЕГУ, гаворыцца ў паведамленні ўніверсітэта.
Анатоль Міхайлаў стаў ініцыятарам стварэння ЕГУ ў Мінску ў 1992-м і да 2014 года быў першым рэктарам універсітэта. З 1 кастрычніка 2014 года сп. Міхайлаў займаў пасаду Прэзідэнта ЕГУ.
«Мяркую, што цяпер, цягам чарговага этапа трансфармацыі ўніверсітэта і яго праграм, надышоў найбольш спрыяльны момант для майго рашэння. Упэўнены, што патэнцыйныя магчымасці нашага праекта далёка не вычарпаныя ў эпоху новых выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасная гуманітарная адукацыя», — сказаў прафесар Міхайлаў.
Каментары