Улада

Лукашэнка: Калі ў нас не будзе гармоніі з прыродай, мы будзем нездаровыя і дзеці будуць жабракамі

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы ў Мінску з прадстаўнікамі калектыву «Гарызонт», піша БелТА.

У Лукашэнкі пацікавіліся пытаннямі пераводу жыллёвага фонду на абаграванне электрычнасцю. Рэч у тым, што на «Гарызонце» наладзілі выпуск даступных і канкурэнтных электрычных воданагравальнікаў.

Лукашэнка расказаў, што ў гэтым напрамку ў краіне ўжо вядзецца праца, будуюцца новыя дамы з электраабаграваннем, электраплітамі. «Цалкам на электрычнасць пераводзім. І вы бачыце, што электрамабілі свае мы ўжо пачынаем вырабляць. Не толькі купляць. Вельмі стымулюем», — адзначыў ён.

Акрамя таго, у сферы гарадскога транспарту ўжо актыўна выкарыстоўваюцца электробусы.

«У сваім пасланні (навагодні зварот) я электрамабілі згадваў, але галоўны пасыл быў, што Гасподзь нас, напэўна, каранавірусам і пакараў, што мы проста па-хамску ставімся да прыроды. Калі ў нас не будзе гармоніі з прыродай, мы будзем нездаровыя і дзеці нашы будуць жабракамі», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў шэрагу еўрапейскіх краін ужо вызначаны тэрміны, калі з вуліц павінны знікнуць аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання. «У нас ёсць шанец раней гэта зрабіць, і мы гэта будзем рабіць», — упэўнены Лукашэнка.

Ён патлумачыў, што ў гэтых мэтах у тым ліку будзе выкарыстоўвацца электраэнергія БелАЭС. Станцыя таксама дазволіць значна зэканоміць на закупцы імпартнага прыроднага газу.

Каментары

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду10

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года6

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая1

Bild паведаміў, што Зяленскі дапускае спыненне агню — у офісе прэзідэнта Украіны гэта назвалі фэйкам5

«На мяжы жыцця». Хлопец залез у бярлог мядзведзя і выжыў8

Камандзір «Ахмата» Алаўдзінаў адмовіўся вызваляць з палону чачэнцаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →