Грамадства

Караеў: Любы бунтаўшчык, паўстанец, пратэстун, рэвалюцыянер — гэта прыхільнік цёмнай сілы

Фота Надзеі Бужан

У другой частцы інтэрв'ю блогеру Аляксею Голікаву, у якога 23 тысячы падпісчыкаў на YouTube, памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці і экс-міністр МУС Беларусі Юрый Караеў распавёў пра сэнс жыцця, як выказаць сваё меркаванне, каб не парушыць закон, і галоўнага парушальніка спакою. Асноўнае выбраў Tut.by.

На думку Караева, сэнс жыцця чалавека: «Пражыць як мага больш годна, дзяцей вырасціць здаровымі і добрымі».

Караеў заявіў, што не з'яўляецца прыхільнікам абсалютнай манархіі, але лічыць, што моцная ўлада больш эфектыўная, асабліва ў цяжкія часы (у перыяд пандэмій, войнаў, нейкіх яшчэ ўзрушэнняў), чым дэмакратыя.

У Караева спыталі, чаму цяпер сталі часта гучаць «ноткі імкнення да дэмакратычнага кіравання».

 - Напэўна, таму што падача звонку адыграла сваю ролю. Людзі сталі больш ездзіць, падарожнічаць, глядзець, больш пазнаваць інфармацыі па ўсім свеце - і ўбачылі нейкія прывабныя бакі жыцця, не як у нас. Свабоды нейкія або лепш даходы, яшчэ нешта лепш арганізавана, таму што там дэмакратыя. І рэдка глядзяць крытычна на недахопы і праблемы. А я імкнуся ацэньваць усебакова, са спробай прагнозу на будучыню.

Караеў лічыць, што «мы жывем нядрэнна, узровень дабрабыту нязменна павышаецца за апошнія дзесяцігоддзі».

Інспектар назваў сваю зарплату дастойнай, але агучваць яе памер не стаў. Ён таксама паведаміў, што прыехаў на Volkswagen Polo.

Голікаў распавёў, што размаўляў з сілавікамі перад інтэрв'ю з Караевым і цікавіўся, якое б пытанне яны задалі міністру. Пытанне было такое: «Мы хвалюемся, ці выстаіць ўлада і абароніць нас?» Голікаў пацікавіўся перадумовамі для такога пытання. «Яны кажуць, што мы бачым той знешні ўплыў, які аказваецца на краіну ў выглядзе санкцый, масіраваных інфармацыйных нападаў, і мы памятаем, што адбылося з Савецкім Саюзам і сілавікамі. Частка з іх вымушана была сысці ў прыватныя ахоўныя кампаніі, частка пайшла ў бандытызм. Атрымалася, што нам, абаронцам інтарэсаў Радзімы і патрыётам, здрадзілі. Ці не адбудзецца такога ў Беларусі?» — спытаў блогер.

Караеў упэўнены, што такога ў Беларусі не адбудзецца, бо ва ўладзе знаходзяцца людзі, якія з'яўляюцца патрыётамі і дзяржаўнікамі, і ёсць адладжаная сістэма падрыхтоўкі кадраў, кадравы рэзерв.

Блогер спытаў у Караева, як людзям выказаць сваё меркаванне так, каб не парушыць закон? І дзе канчаецца і пачынаецца пратэст?

— Я не хачу адказваць на гэтае пытанне ў рэкамендацыйным стылі. Адкажу вельмі вузка: так, каб не перашкаджаць іншым людзям і не выводзіць сілавыя органы на сілавое ўздзеянне. <…> Мне важна, каб гэта было цывілізавана, без гвалту з абодвух бакоў і без правакацыі гвалту органаў правапарадку да пратэстоўцаў.

Караеў адзначыў, што нядаўна прачытаў фразу: «успомніце, што ўся ўлада ад Бога» (Біблія, Пасланне да Рымлянаў, 13:1). Ён лічыць, што паўставаць супраць улады і супраць грамадства не вітаецца ні чалавечымі, ні рэлігійнымі законамі і нормамі.

— Чытаючы такіх мудрых людзей, такое сустракаеш: любы бунтаўшчык, любы паўстанец, любы пратэстун, любы рэвалюцыянер — гэта прыхільнік цёмнай сілы. Нядаўна сустракаўся ў Гродне з настаяцельніцай манастыра матухнай Гаўрылай.

Яна мне такое пытанне: «Хто галоўны рэвалюцыянер?» Я памятаю, што чытаў пра гэта, і кажу: «Д'ябал». Яна кажа: «Малайчына, правільна». Сапраўды, галоўны падбухторшчык спакою — д'ябал.

Тыя, хто ўдзельнічае ў паўстанні, рэвалюцыі, бунце — гэта калі не слугі яго, то, па меншай меры, прыхільнікі. Вядома, вельмі шмат — міжвольныя, нядрэнныя людзі, што не задумваюцца. Але атрымліваецца так, што, удзельнічаючы ў нейкіх смутах, як вы сказалі, і хваляваннях, яны міжволі [выступаюць] за цёмны бок, за д'ябла, — заявіў Караеў.

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →