Усяго патроху

Кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак»: Калі нехта вывесіць бел-чырвона-белы сцяг, адразу выстаўлю

У 2003 годзе па ініцыятыве былога вайскоўца Івана Пячынскага быў заснаваны дабрачынны фонд «Любчанскі замак» — каб адрэстаўраваць помнік архітэктуры ХVI-ХІХ ст.

Дзякуючы валанцёрам і спонсарам сёлета ўстанавілі шэсць пастаянных бэлек Паўночнай вежы, сабралі купал на трэцюю вежу, працягнулі рамонт падпорнай сцяны і гэтак далей.

Іван Пячынскі адзначае, што рады любым валанцёрам і дадатковым рабочым рукам — праўда, калі толькі тыя не з бел-чырвона-белым сцягам.

Любчанскі замак, фота з Вікіпедыі

Пячынскі ўпэўнены, што «змагары» паганяць гісторыка-культурныя каштоўнасці. Робяць яны гэта двума спосабамі: праводзячы на тэрыторыі замка свае акцыі і пакідаючы на фундаменце надпісы кшталту «Жыве Беларусь».

На гэта дырэктар фонду ўжо скардзіўся мясцовай раёнцы «Новае жыццё». «Наша Ніва» папрасіла яго патлумачыць больш падрабязна, чаму ён упэўнены, што ўсе злачынствы, звязаныя з замкам, чыняць менавіта «змагары». Праўда, у адказ пачулі шмат іншага. 

Іван Пячынскі. Фота lubcza.by

— Мы паставілі там відэаназіранне. І на відэа бачна, што хадзілі там людзі з расцяжкамі, сімволікай. І надпіс пакінулі «Жыве Беларусь». Але на жаль, відэаназіранне не ахоплівае ўсю тэрыторыю. Не трапілі яны на камеры. І мы не змаглі разабрацца, хто там хадзіў і што. Плюс твары свае закрывалі. Я лічу, што замак — не месца для палітыкі. І калі б валанцёр вывесіў там бел-чырвона-белы сцяг, адразу б пагнаў яго адтуль.

У гэтым годзе праз каранавірус валанцёры жылі ў мяне дома. І калі я кожны дзень з імі праводзіў лекцыі, распавядаў пра гісторыю, пра музыку, архітэктуру — яны сядзелі і слухалі. Муха б праляцела — было чуваць. Бо я начытаны чалавек і шмат чаго ведаю. І я бачыў, што ў іх былі адны погляды, а калі яны ад’язджалі, то ўжо думалі па-іншаму пра сімвалы гэтыя.

Мая сястра, 75 гадоў, з гэтым [бел-чырвона-белым] сцягам па Навагрудку поўзае. Хай ходзіць — не ведае нічога пра гісторыю, што адкуль узялося, і ходзіць.

Я не паважаю гэты сцяг, таму што ён не быў абраны на рэферэндуме.

Я палкоўнік у адстаўцы. Мяне вучылі радзіму абараняць. Я ведаю гісторыю. Пачытайце ў кніжках, як робяцца рэвалюцыі. Я вам кажу: Францыя, Іспанія і Англія ўзбагаціліся за кошт краін Поўдня. Што яны туды прынеслі? Што прынеслі ў Лівію?

Мільёны людзей загінулі з-за іхняй дэмакратыі. Што яны далі цяпер Украіне? У Беларусі будзе тое самае, што ва Украіне. Калі во гэта вось падоўжыцца. У мяне ў Польшчы шмат сваякоў — я аб’ехаў іх усіх там. Яны жылі горай, чым мы тут жылі. І яны ў адкрытую кажуць, што забяруць Гарадзеншчыну. А я не хачу, каб тут зноў з’явіліся асаднікі. Не хачу паланізацыі.

Усе людзі, што выходзяць, мала яшчэ адсядзелі. Вас трэба яшчэ пасадзіць. Ведаеце чаму? Таму што гавораць пра мірныя акцыі — 50 тысяч ідзе мірных, а наперадзе ідуць тыя, хто кідаецца на шчыты. Ім толькі дай волю, і тут будзе кроў. Большасць людзей вас не падтрымлівае — усе баяцца і нічога гэтага не хочуць, бо [тыя, хто з бел-чырвона-белым сцягам] агрэсіўныя.

Каментары

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →