Грамадства

Журналіста Максіма Лаўрэцкага арыштавалі на 15 сутак. Міліцыянер сведчыў з «мяшком» на галаве

Ленінскі суд Менску прысудзіў карэспандэнту БелаПАН Максіму Лаўрэцкаму 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі пратэсту пэнсіянэраў 16 лістапада, якую ён асьвятляў, піша «Свабода».

Працэс вяла судзьдзя Тацяна Шоцік. Згодна з пратаколам міліцыі, падпісаным Зінкевічам, каля 15:00 па адрасе Незалежнасьці, 36 Лаўрэцкі «актыўна ўдзельнічаў у масавым мерапрыемстве з мэтай публічнага выказваньня пратэсту па факце правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў», а таксама «рухаўся разам з групай грамадзян і выкрыкваў лёзунг «Жыве Беларусь». 

Лаўрэцкі, які знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна і ўдзельнічаў у судзе праз скайп, расказаў, што выйшаў з мэтро і чакаў на прыпынку транспарту, пакуль па праспэкце спусьціцца калёна мітынгоўцаў. Праз паўхвіліны пад’ехаў бусік. Пяць чалавек у чорнай форме АМАПа ўзялі яго пад рукі і зацягнулі ў бус. Не прадстаўляліся, не паказвалі дакумэнтаў. Мэты затрыманьня не паведамлялі. Журналіст заявіў, што ня ўдзельнічаў у мітынгу і нават не пасьпеў убачыць яго ўдзельнікаў. Лёзунгаў не выкрыкваў. Знаходзіўся там па рэдакцыйным заданьні, каб зрабіць фота.

Адзін з амапаўцаў у мікрааўтобусе намякнуў, што бачыў яго на ранейшых акцыях. Абаронца Лаўрэцкага Андрэй Мачалаў паведаміў, што ў пратаколе міліцыі не пазначаныя мэты затрыманьня. Ён заявіў судзьдзі хадайніцтвы, што яго не дапусьцілі да падабароннага ў РУУС, не далі часу азнаёміцца са справай. Абаронца таксама выказаў скаргу, што падчас яго канфідэнцыйнай размовы з Лаўрэцкім у залі неправамерна прысутнічала прадстаўніца суду Натальля Новікава. Таксама абаронца паскардзіўся, што яго выдалілі з залі падчас устанаўленьня асобы сьведкі, і запатрабаваў адводу судзьдзі, бо яна «не зацікаўленая ў вынясеньні бесстароннага прысуду».

Шоцік адхіліла ўсе хадайніцтвы. Сьведка Варанцоў, супрацоўнік міліцыі, не прысутнічаў у залі, а быў перад камэрай «зь мяшком на галаве», як адвакат апісаў шчыльную балаклаву без выразных разрэзаў для вачэй. Ён сказаў, што назіраў за затрыманьнем з боку.

Сьведка паўтарыў запісанае ў пратаколе, што Лаўрэцкі знаходзіўся ў групе грамадзян, выкрыкваў «правакацыйныя» лёзунгі.

Адвакат Мачалаў заўважыў, што сьведку пры адказе на яго пытаньні падказвала неўстаноўленая асоба за кадрам. Судзьдзя адхіліла патрабаваньне раскрыць месцазнаходжаньне сьведкі-міліцыянта. Яна таксама адмовіла ў хадайніцтве далучыць да справы відэаматэрыялы з тэлефона Лаўрэцкага і з камэр відэаназіраньня ў раёне затрыманьня.

Адвакат зьвярнуў увагу на факталягічныя несупадзеньні ў паказаньнях сьведкі адносна месца затрыманьня Лаўрэцкага і характару пратэставай акцыі.

Каментары

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларус загінуў, скокнуўшы з шостага паверха бальніцы3

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?3

У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі

У Германіі знік 22-гадовы беларус

Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу7

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат2

У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»29

Зачыніць вокны, не курыць, не есці тлустае. Мінскі цэнтр гігіены расказаў, што рабіць, калі на вуліцы смог

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →