У Мастах пачалі з'яўляцца пудзілы міліцыянераў і труны на прыпынках. Затрымалі 38-гадовага гараджаніна
У Мастах пачалі з'яўляцца пудзілы міліцыянераў і труны на прыпынках, паведамляе МУС.
На 38-гадовага гараджаніна выйшлі сышчыкі раённай міліцыі пасля таго, як у прыгарадзе Мастоў сталі з'яўляцца пудзілы праваахоўнікаў і труны з надпісамі.
У асноўным пудзілы вывешваліся на аўтобусных прыпынках, а рытуальныя скрыні размяшчаліся ў палях. Следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства. Міліцэйскую форму мужчына нібыта браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу.
Каментары