Сёння, 12 лістапада, працягнуўся судовы працэс па справе Tut.by. Кампанія абскардзіла папярэджанні Міністэрства інфармацыі. Нагадаем, што ў верасні ведамства падало пазоў аб пазбаўленні Tut.by статусу СМІ і прыпыніла статус на тры месяцы — да 30 снежня 2020 года, паведамляе партал.
Суд пастанавіў прызнаць нядзейным адно папярэджанне Мінінфарма — ад 9 верасня (артыкул пра дачку рэдактара Галіны Уласік Валерыю). У задавальненні астатніх патрабаванняў было адмоўлена.
Таксама сёння было пастаноўлена спагнаць з Мінінфарма ў адрас Tut.by 1350 рублёў, з Tut.by — 300 рублёў за аказанне юрыдычных паслуг адваката Мініфарма.
Астатнія два папярэджанні і юрыдычныя наступствы пазбаўлення статусу СМІ застаюцца ў сіле.
Пастанова можа быць абскарджана ў парадку нагляду.
Каментары