Меркаванні

Карабах: дэмакратыя ў ваенных умовах менш эфектыўная за дыктатуру? Не, прычына ў іншым

Сінім — тэрыторыі, якія азербайджанская армія адваявала за паўтара месяца. Чырвоным — тэрыторыі, з якіх армяне выведуць войскі цягам месяца. Зялёным — раёны Арцаха, якія застануцца пад аховай расійскіх вайскоўцаў. Белая палоска — дарога з Азербайджана ў Нахічэвань, якая адновіць функцыянаванне пад кантролем расійскіх памежнікаў.

Чаму Арменія пацярпела балючую паразу ў Карабаху? Дэмакратыя горш пасуе для ваеннага часу, чым дыктатура?

Не, прычына ў іншым.

Дэмакратычны Ізраіль паспяхова перамагаў арабскія дыктатуры ў адной вайне за другой.

Арменія нашмат меншая і бяднейшая за Азербайджан. 3 мільёны жыхароў супраць 10. І 13 млрд ВУП супраць 45. Пры такой розніцы сіл можна трымацца на лепшай арганізаванасці, матывацыі, стратэгічнай перавазе (кантролі вышынь).

Азербайджан проста траціў на армію ў разы больш грошай, і рабіў гэта дзесяцігоддзямі.

Дык як жа Ізраіль? Ён жа таксама меншы, і ВУП яго суседзяў сукупна нашмат большы.

Ізраіль меў і мае тэхналагічную перавагу ў зброі.

Арменія, як сатэліт Расіі, вымушана выкарыстоўвала расійскую зброю — прычым Расія не пастаўляе сатэлітам, у тым ліку і Арменіі, і Беларусі, найноўшыя ўзбраенні. Новая турэцкая і ізраільская зброя на ўзбраенні Азербайджана, як выявілася, абсалютна пераўзыходзіць тое, што мелі армяне. Армянскія пазіцыі проста расстрэльвалі з беспілотнікаў і высокадакладнымі ракетамі. Здаецца, страты армянскага боку ў гэтай вайне ў разы пераўзыходзяць страты азербайджанцаў. 

Пашынян расплачваецца і за эканамічнае адставанне — часткова яно тлумачыцца карупцыйнымі ўрадамі папярэднікаў, а часткова непазбежнае, бо рэгіён такі і людзі масава эмігруюць. Расплачваецца і за вайсковую залежнасць ад Расіі — якой для Арменіі ў ранейшай мадэлі не было альтэрнатывы.

У выніку Арменія страціла больш, чым магла б атрымаць у выніку кампрамісу ў канцы 1990-х ці на пачатку 2000-х. Экс-прэзідэнт Тэр-Петрасян, якога ў свой час адхіліў ад улады «арцахскі клан» за яго намер пайсці на кампраміс з Аліевым па формуле «тэрыторыі ў абмен на мір», цяпер можа з поўным правам сказаць: а я меў рацыю.

Ці азначае гэта, што зараз Арменія пачне дрэйф у бок Еўрасаюза і НАТА? Не, бо ў такім выпадку Расія вывела б міратворцаў з тых раёнаў Арцаха, якія застаюцца армянскімі і абараніць якія ў новай сітуацыі не ўяўляецца магчымым.

Нацыянальныя святыні, маральны абавязак перад армянамі Арцаха, прывязваюць Арменію да Расіі.

Прыклад непазбежнасці ў гісторыі: Нікол Пашынян, харызматычны лідар, ідэйны дэмакрат, прыклад адкрытасці ў дзяржкіраванні і паспяховы змагар з карупцыяй, аказаўся закладнікам мінулага, няздольным вырвацца з геапалітычных каляін.

Пашынян патлумачыў, чаму далейшы супраціў быў немагчымы

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →