Улада

Марзалюк прайшоўся па Меліціне Станюце: Яе марай было ангажаваць на белы танец Лукашэнку

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк стаў госцем праграмы на СТБ, у якой ён паразважаў пра здраду і змяненне палітычнага пункту гледжання.

«Калі казаць пра тое, што такое здрада, гэта здрада сваёй краіне. Здраднік — гэта той, хто за чужыя грошы імкнецца на шкоду сваёй дзяржаве правесці чужы, варожы для краіны парадак дня, мэта якога заўсёды заняволенне краіны, знішчэнне суверэнітэту і знішчэнне пры дапамозе знешніх сіл усяго таго, што складае аснову, я б так сказаў, беларускага ладу жыцця. Вось гэта і ёсць здрада», — лічыць дэпутат.

«Усе ведаюць у краіне, што ёсць калядныя сустрэчы, стары Новы год, калі прэзідэнт запрашае тых, хто з яго пункту гледжання найбольш адзначыўся, узнагароджаных, і ўсе разам святкуюць завяршэнне навагодніх свят. Там жа ўручаюць і ўзнагароды, так было і ў пачатку гэтага года. Мне незразумела (я там быў): на гэтым старым Новым годзе была Аляксандра Герасіменя, яна падымала здравіцу, як і ўсе, за кіраўніка дзяржавы. Яна была побач, яна танцавала ў гэтым самым крузе. <…> Ці Станюта, якая была на адкрыцці рэстарана «Лебядзіны» ў снежні 2019 года, я там таксама быў. У яе «гарачай марай» было ангажаваць на белы танец кіраўніка дзяржавы», — сцвярджае Марзалюк.

Каментары

Падае курс даляра — чаму так?7

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаюць судзіць 24-гадовую мінчанку за ўдзел у акцыі пратэсту

Зварот Байдэна да нацыі нагадваў пахавальны марш — Bild

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу1

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ1

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу10

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?7

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →