Пра гэта ён заявіў у Астравецкім раёне, піша БелТА.
«Новую Канстытуцыю мы прымем, жыццё ў нас будзе рухацца наперад. Але без усялякай ломкі і катастроф — беларусам гэта не трэба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка нагадаў, што праца над новай канстытуцыяй вядзецца ў Беларусі не першы год. Яму было прадстаўлена два праекты, аднак ён адхіліў іх: па яго словах, яны былі «занадта мяккімі» і не адказвалі запытам грамадства.
«Я прапанаваў, каб змены былі больш радыкальнымі, і мы падышлі да трэцяга варыянту», - сказаў ён.
Пры гэтым Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што Канстытуцыя будзе такі, як вырашыць народ.
«Ніякай фальсіфікацыі. Якую Канстытуцыю прыме народ, такі будуць і наша жыццё, і наша ўлада», - рэзюмаваў ён.
Каментары