Афіцыйны Мінск не пакіне без адказу новыя санкцыі Еўрасаюза. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
«Мы цяпер спакойна і ўважліва вывучаем усё. Дадзенае рашэнне дакладна не застанецца без адказу, які надыдзе ўжо найбліжэйшым часам», — цытуе «РІА Навіны» словы Анатоля Глаза.
Як паведамлялася, 6 лістапада Еўрасаюз пашырыў санкцыйны спіс па Беларусі і ўвёў абмежаванні супраць Лукашэнкі.
Пад санкцыі акрамя Лукашэнкі трапілі яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў. Абмежаванні прадугледжваюць забарону наведвання краін ЕС і замарожванне еўрапейскіх актываў.
Каментары