Лукашэнка даручыў адбудаваць сістэму ў пытанні тэставання на каранавірус, паведамляе БелТА.
«Будзеце выпрацоўваць сістэму (мы гэта зараз абмяркуем), — усякае тэставанне павінна быць у тых лабараторыях, якія вызначыць Міністэрства аховы здароўя. Асабліва ў Мінску, Наталля Іванаўна. Толькі тыя лабараторыі, якія вы вызначыце», — заявіў Лукашэнка.
«А то ў нас ужо некаторыя разумнікі закупілі нейкае абсталяванне і пачынаюць шкуру дзерці з людзей. Псіхоз ствараюць у грамадстве. Яны бягуць у гэтыя лабараторыі, і да 300 рублёў даходзіць адзін тэст. Калі нехта з прыватных лабараторый хоча дапамагчы дзяржаве — на дзяржаўных умовах. У вас вось гэты тыдзень — да панядзелка, — каб усё гэта адбудаваць», — дадаў Лукашэнка.
Каментары