Грамадства55

На Мінскім электратэхнічным заводзе пачалі звальняць страйкоўцаў

Зваршчык заводу імя Казлова Аляксандар Шымановіч раніцай 28 кастрычніка аднёс у адміністрацыю прадпрыемства паведамленьне аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку. Пасьля абеду ён ужо атрымаў смс-паведамленьне аб пералічэньні яму заробку ў сувязі са звальненьнем, піша «Свабода».

«Ані званка, ані іншага паведамленьня не было, але дакладна пазначана, што ўжо звольнены і пералічаныя заробленыя грошы. Між тым сама меней у мяне мусілі ўзяць тлумачэньні, перад тым як падпісаць загад аб звальненьні. Хутка спрацавалі. Відаць, сьпяшаюцца адрапартаваць, што выконваюць загад Лукашэнкі пра звальненьні страйкоўцаў», — сказаў Аляксандар Шымановіч «Свабодзе».

Працаўнік лічыць, што звольнілі яго незаконна, бо ён меў права на страйк з палітычнымі патрабаваньнямі, што гарантавана Канстытуцыяй, і папярэдзіў пра гэта адміністрацыю.

«Не шкадую. Уступіў у Свабодны прафсаюз мэталістаў, спадзяюся на іх юрыдычную падтрымку, буду абскарджваць звальненьне. Яшчэ пазмагаемся», — сказаў Аляксандар Шымановіч.

Паводле крыніц, на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова 26 і 27 кастрычніка не працавалі рабочыя 6-га і 16-га цэхаў, а таксама філіі ў Калядзічах. Усяго ў рознай форме страйк падтрымалі да 70% працаўнікоў заводу. Колькі чалавек цяпер працягваюць страйк, Аляксандар Шымановіч ня ведае.

«Чалавек, зь якім мог закантачыць, чамусьці не на сувязі. Не выключаю, што мяне не аднаго звольнілі. Нічога. Можа, Лукашэнка сам паспрабуе папрацаваць на нашых месцах? Паглядзім, як гэта ў яго атрымаецца».

Каментары5

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне8

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?6

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →