Улада6666

Караеў: Ідзе вайна. Жыццё і шчасце сям'і раённага міліцыянта залежыць ад таго, наколькі хутка ён выхапіць зброю

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў пракаментаваў сітуацыю наконт супрацьстаяння сілавікоў з пратэстоўцамі. Інтэрв'ю апублікавана на ютуб-канале Андрэя Крывашэева.

Скрыншот з ютуб-канала А. Крывашэева

Журналіст спытаў яго, хто бярэ ўдзел у пратэстах.

«Выступаюць усякія людзі: гэта і спартыўныя маладыя людзі, і футбольныя фанаты, анархісты, і тыя, хто падумаў, што ў віртуальных баях і стралялках усё ўмее. І футбольныя фанаты, а гэта адменныя байцы для вулічных боек з добрай падрыхтоўкай, анархісты, якія любяць кідаць кактэйлі Молатава і страляць з рагатак (…), спектр вельмі вялікі.

Ёсць і тыя, хто ўсведамляе наступствы, і тыя, хто зусім не ўяўляе, што з ім будзе і фізічна, і юрыдычна і як ён сваё жыццё ў далейшым пакалечыць або пашкодзіць здароўе», — мяркуе Караеў.

Міністр пацвердзіў ранейшую інфармацыю, што на тэрыторыю краіны спрабавалі трапіць да тысячы замежных грамадзян, але памежнікі прафесійна спынілі гэты паток.

«Адзінкавыя выпадкі ёсць [прысутнасці інструктараў]. Тэлеграм-каналы служаць пляцоўкай для камунікацый. Яны бачаць адзін другога і ўжо асабіста спісваюцца і арганізуюць такія «вулічныя банды Нью-Ёрка», якія спрабуюць працаваць па нас, святлафорах, «Табакерках». Дамарослыя спецыялісты, банда Стампа, як я іх называю. Мы іх лёгка і 100% знаходзім і нейтралізуем — гэта пачаткоўцы-тэрарысты, якіх мы. Хацелася, каб гэта актыўна асвятлялася: у дачыненні да іх не да таямніц следства і не да такту».

Паводле Караева, на вуліцах прысутнічаюць і выпушчаныя па амністыі крымінальнікі, якія не ацанілі гуманнага кроку.

«Калі яны да нас трапляюць, часам у стане ап'янення, хай потым не ляпечуць, пра што яны думалі і пра што не думалі. Рэцыдыўны тэрмін будзе ўжо не такі, суд прыме ўсё пад увагу. Пры гэтым пры разборы затрыманых мы стараемся па-чалавечаму паглядзець, хто трапіў туды выпадкова, і звярамі стараемся не быць. Але і мяккацелымі таксама не будзем».

Выказаўся міністр і наконт прымянення зброі.

«Баявая зброя перш за ўсё прымяняецца пры спыненні дзеянняў злачынцаў, калі ўсе астатнія метады вычарпаліся, і нічога страшнага ў гэтай заяве няма. Бо мелася на ўвазе маім першым намеснікам — прымяненне зброі толькі з пункту гледжання законнасці і аднаўлення правапарадку. Ніхто не казаў аб тым, што яна будзе прымяняцца без разбору і па мірных пратэстоўцаў. Чалавек здзяйсняе дыверсію або тэракт, нападае на супрацоўніка міліцыі, не толькі аказвае яму супраціў, але прымяняе гвалт.

Натуральна, ён павінен быць спынены ўсім наяўным у супрацоўніка міліцыі арсеналам: ад фізічнай сілы да баявой зброі. Я не хачу называць абрыдлую ўсім фразу пра амерыканскіх паліцэйскіх. У нас часта любяць: а вось у Амерыцы цябе, так, у Амерыцы цябе толькі за адзін пагрозлівы рух у дачыненні да паліцэйскага… І такія дзясяткі гадоў. Паліцэйскаму толькі падалося… прадмет падобны на пісталет, ён страляе без папярэджання, а потым аказваецца, што гэты быў цацачны пісталет, не пісталет зусім…» — кажа міністр.

«Калі я задаю пытанне сваім начальнікам унутраных спраў, чаму супрацоўніка ўжо білі, ужо некалькі хвілін ішла вазня, ужо спрабавалі адняць яго зброю, душылі, а ён толькі тады стаў страляць папераджальнымі ў паветра, і толькі калі яго амаль забілі, толькі тады стаў па нагах. Чаму так? Мне адказваюць, што пакуль нашы міліцыянеры не былі гатовыя да таго, каб забіць свайго аднавяскоўца, земляка, жыхара свайго раёна. Настолькі за 26 гадоў жыцця мы былі гатовыя толькі да таго, каб быць гуманнымі. (…) Гэта адыграла злы жарт. Цяпер сітуацыя ў корані змянілася — ідзе вайна, скажу я так, ідзе непрыкрытае і нахабнае ўдзеянне, падпітанае беспакаранасцю і адсутнасцю страху, а мы ўсё яшчэ разгойдваемся?»

Мая праца ў тым, каб да кожнага міліцыянера данесці: тваё жыццё, будучыня тваіх дзяцей і шчасце тваёй жонкі залежыць ад таго, наколькі хутка ты выхапіш зброю і вызначыш, што цябе ўжо забіваюць, а ты яшчэ спрабуеш іх угаварыць. Шматлікія прыклады з супрацоўнікамі ДАІ, супрацоўнікамі ППС. Дзякуй богу, што з АМАПам баяцца так паступаць. Чамусьці ў грамадзян такое меркаванне, што з АМАПам жарты дрэнныя, а са звычайнымі міліцыянтамі можна пабыдлаганіць. Гэта будзе спыняцца гэтак жа жорстка, як гэта робіць АМАП».

Распавёў міністр і пра арсенал, які ёсць у супрацоўнікаў міліцыі:

«Прыёмы рукапашнага бою, палка гумавая, газ, які афіцыйна ёсць на ўзбраенні, таксама вадамёты, сродкі абязрухвання: кайданкі, пластыкавыя кайданкі. Той набор сродкаў, які прымяняецца, каб чалавека супакоіць і даць яму астыць, а потым захаваць яму жыццё (…)

Каб ні для каго шокам не было, я скажу так: мы прывыклі, што ў краінах Захаду вадамёт разганяе, а ў нас чамусьці вадамёт з'яўляецца шокам, што прымянілі вадамёт. Гэта ўсяго толькі вада, пафарбаваная фарбай. Астудзіць некаторы запал», — мяркуе Караеў.

Каментары66

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»3

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 2

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»3

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Галоўнае
Усе навіны →