Грамадства22

Адміністрацыя ММЗ звольніла прафсаюзнага актывіста, а міліцыя адразу затрымала

Радыё Свабода

Звольнілі старшыню нізавой арганізацыі РЭП на Менскім маторным заводзе Андрэя Комліка-Ямаціна. Пакуль ён зьбіраў рэчы, яго затрымалі і адвезьлі Партызанскі РУУС, паведамляе Радыё Свабода.

Ігар Комлік, прафсаюзны актывіст і бацька Андрэя, удакладніў, што сына, мяркуючы па ўсім, будуць судзіць паводле артыкула 23.34 КаАП. Прынамсі ў міліцыі яму сказалі забраць асабістыя рэчы сына.

Прычынай звальненьня, на перакананьне Ігара Комліка, стала прафсаюзная дзейнасьць Андрэя. Усё пачалося яшчэ 14 жніўня, калі матарысты ладзілі акцыю супраць фальсыфікацыі выбараў і жорсткасьці сілавікоў, у якой удзельнічалі блізу 700 чалавек.

«Будзем абскарджваць рашэньне, бо гэта перасьлед за актыўнасьць, — кажа ён. — Фармальнай прычынай стаў «перабор вымоваў». Спачатку за жнівеньскія падзеі, калі масава выйшлі рабочыя, а страйк ня быў прызнаны. Пасьля павесілі ледзь не падбухторваньне да сабатажу. Нарэшце, напісаў заяву на імя дырэктара, каб у вольны час мог наведваць прадпрыемства і кантраляваць выкананьне тэхнікі бясьпекі і г. д. У адказ заблякавалі пропуск. Тады застаўся для сустрэчы з чальцамі прафсаюзу. Расцанілі як парушэньне працоўнага заканадаўства».

26 кастрычніка каля 50 работнікаў маторнага заводу зладзілі на тэрыторыі сход, на якім абмеркавалі магчымасьць страйку. І хоць гэта адбылося ў абедзенны перапынак, Комлік-Ямацін паплаціўся працай.

Міліцыянты, якія забіралі Андрэя Комліка-Ямаціна, нефамальна выказалі бацьку сваю вэрсію затрыманьня — маўляў, усё ад таго, што той «ня любіць Лукашэнку».

«Я ім адказаў, што і сам, мякка кажучы, ня вельмі люблю і Лукашэнку, і людзей у пагонах, — гаворыць Ігар Комлік. — І дадаў, што ў нейкім сэнсе мне нават сорамна, што ў маладосьці марыў стаць міліцыянтам ці супрацоўнікам сьледчых органаў».

У 2017 годзе Андрэй Комлік-Ямацін праходзіў падазраваным у так званай «справе патрыётаў». Разам з жонкай Настай яны шылі адзеньне ў нацыянальным беларускім стылі. Справа неўзабаве развалілася.

Каментары2

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу14

Зніклага ў Польшчы беларуса знайшлі ў Варшаве збітым і без дакументаў9

«Вада пранікла ўнутр, запоўніла салон мне па пояс, рукі трэсліся». Хто тая дзяўчына з запамінальнага фота мінскага патопу3

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ32

Сусветныя цэны на каву б'юць рэкорды. Кошт вашага латэ пад пагрозай5

Ватыкан прызначыў лідскага ксяндза Андрэя Зноска біскупам. Роўна год таму яго затрымлівалі сілавікі

Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»20

У Італіі журналістку аштрафавалі за жарты пра рост прэм'ер-міністра Мелоні — гэта палічылі бодышэймінгам1

Як беларусам ездзіць праз мяжу на аўто, зарэгістраваных у ЕС, калі беларускія нумары акажуцца пад поўнай забаронай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

Галоўнае
Усе навіны →