Грамадства55

У Ждановічах пад дом для сілавікоў збіраюцца знішчыць малады сквер 

«Ну, тады зразумела! Тады можна секчы», — саркастычна адрэагавалі людзі на інфармацыю пра тое, што ў 16-павярховіку, які збіраюцца будаваць у Ждановічах, палову кватэр атрымаюць супрацоўнікі МУС.

Прэзентацыя праекта адбылася 20 кастрычніка ў мясцовым выканкаме і сабрала больш за паўсотні людзей. Сход правялі як частку грамадскага абмеркавання, якое скончыцца 30 кастрычніка.

16-павярховы дом (а фактычна — два дамы-«слупкі») збіраюцца паставіць у самым канцы праспекта Пераможцаў, на месцы маладога парку імя доктара Івана Здановіча, заснавальніка Ждановічаў.

Калі людзі пачалі абурацца гэтым фактам, прадстаўнік забудоўшчыка іх перапыніў: «А ў вас ёсць дакументы на парк?»

Будаўніцтвам займаецца жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў «Сонечны-2020». Як паведаміў жыхарам Ждановічаў яго прадстаўнік, рашэнне аб будаўніцтве прымалася на ўсіх узроўнях — «аж да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Аднак падчас размовы высветлілася, што забудоўшчык і прадстаўнікі ўпраўлення архітэктуры Мінскага раёна не маюць адказаў на істотныя пытанні: як будзе вырашацца праблема з якасцю вады ў Ждановічах, з перапоўненымі і так школай і садкамі, з недахопам парковачных месцаў; ці будзе падчас будаўніцтва вытрыманая адлегласць ад «чырвоных ліній» Генплана Мінска — з развіццём горада тут запланавана зрабіць выезд на маладзечанскую трасу. Не было адказу нават на пытанне, ці ў рашэнні інстанцый запланаваны менавіта 16-павярховік, а не меншы дом: бо ўчастак невялікі, а зусім побач яшчэ два шматпавярховікі.

Удзельнікі слуханняў збіраюцца масава абскарджваць ідэю будаўніцтва ва ўсіх інстанцыях.

ЖБСК «Сонечны-2020» быў зарэгістраваны 31 ліпеня 2020. «І ўжо так скора мае дазвол на будаўніцтва!» — дзівіліся людзі падчас сустрэчы.

28 ліпеня Лукашэнка, наведваючы вайсковую частку 3214, акцэнтаваў увагу на неабходнасці забяспечыць жытлом сілавікоў.

Каментары5

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання23

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйграла турнір ва Ухані11

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной5

Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу2

У Лідзе затрымалі дыджэя, які працаваў у барах3

«Калі б не выклікалі хуткую, жыць мне заставалася некалькі гадзін». У 38-гадовай беларускі здарыўся інфаркт11

Бізнэс і інвестараў збіраюцца пазбавіць ільгот

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку8

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання23

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →