Грамадства44

«Я не мог маўчаць». У Педагагічным універсітэце імя Танка звольнілі намесніка дэкана

20 кастрычніка звольнілі намесьніка дэкана па вучэбнай працы факультэту прыродазнаўства БДПУ Мікалая Страху. Афіцыйна — «па згодзе бакоў», паводле звольненага намдэкана — за актыўную грамадзянскую пазыцыю ў сацсетках, піша «Свабода».

Мікалай Страха працаваў у БДПУ імя Танка з 1998 году, выкладаў геаграфію сусьветнай гаспадаркі і насельніцтва. Ён аўтар больш за 180 навуковых прац, распрацоўшчык дзясятка вучэбных праграм, ягоныя падручнікі зацьверджаныя Міністэрствам адукацыі.

Родам са Століншчыны. Скончыў з адзнакай Берасьцейскі пэдынстытут, спачатку працаваў у «альма матэр». У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту — таксама з адзнакай.

Мікалай Страха

Усе іспыты на юрфаку здаваў па-беларуску. У БПДУ таксама доўгі час чытаў лекцыі па-беларуску. Але цяпер, паводле ягоных слоў, на факультэце вучыцца шмат туркмэнскіх студэнтаў, таму давялося выкладаць па-расейску.

Дарэчы, інфармацыя пра яго на афіцыйным сайце БДПУ ня выдалена.

«Умова была такая: альбо ты спынісься, ня пішаш, выдаляеш пасты, альбо працаваць ня будзеш»

«Гэта пачалося яшчэ ў жніўні. Безумоўна, я ня мог маўчаць, бачачы, што робіцца ў краіне, выстаўляў у сеціве свае пасты, камэнтары ў фэйсбуку, «Аднаклясьніках», «УКантакце». Мяне папярэджвалі: не хадзіце на акцыі, не пішыце, прыбярыце з сацыяльных сетак свае пасты і камэнтары. Потым былі прафіляктычныя выклікі да рэктара, да прарэктараў, бо я працаваў намесьнікам дэкана», — расказаў звольнены выкладчык.

Паводле яго, галоўная «ідэалягіня» ў БДПУ — прарэктарка Сьвятлана Іванаўна Копцева доўга была ў адпачынку, а потым «узялася ўжо ўшчыльную».

«Умовы былі такія: «Альбо ты спыняесься, нідзе ня пішаш, прыбіраеш пасты — ты ж пры пасадзе, цябе студэнты чытаюць у сацыяльных сетках. Калі ня спынісься — працаваць ня будзеш», — кажа Мікалай Страха.

Ён не спыніўся. На пачатку кастрычніка выкладчык быў у адпачынку, яго выклікалі і прапанавалі звольніцца па згодзе бакоў. Чаму пагадзіўся?

«Я ж юрыст з другой адукацыі, разумею, што, калі не пагаджуся, знойдуць прычэпку, каб звольніць па артыкуле. Не дадуць працаваць там, дзе цябе ня хочуць. Я ж ведаю ўсю гэтую кухню. Пайду на акцыю, забяруць, пасадзяць на 15 сутак. Знойдуць зачэпку. Так пабудаваная наша сыстэма адукацыі», — тлумачыць ён.

Студэнты БДПУ зладзілі акцыю ў падтрымку намесьніка дэкана

19 кастрычніка ў Мікалая Страхі быў апошні дзень адпачынку. Ён вырашыў прыйсьці ва ўнівэрсытэт, каб разьвітацца са студэнтамі. Яго пусьцілі — але толькі ў суправаджэньні кіраўніцтва.

«З суботы заблякавалі мой пропуск ва ўнівэрсытэт. У суботу я павінен быў чытаць лекцыю, але мне ўжо не дазволілі: маўляў, «да студэнтаў вам нельга». А ў панядзелак увайшоў у вучэбны корпус ужо «ў суправаджэньні». Але студэнты зладзілі акцыю ў маю абарону, і мне загадалі тэрмінова пакінуць унівэрсытэт», — кажа пра ўчорашнія падзеі Мікалай Страха.

У фае студэнты сабраліся на акцыю салідарнасьці са звольненым намесьнікам дэкана. Акцыя, як яны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале, ператварылася «ў сядзячы пратэст». Потым была сустрэча з кіраўніцтвам.

«Пазьней частка студэнтаў перайшла ў аўдыторыю для дыялёгу з адміністрацыяй, але большасьць засталася на прыступках. З кучы вады, якая лілася з вуснаў Копцевай, стала зразумела, што факт псыхалягічнага ціску на Страху М. Л. яны адмаўляюць. Каму верыць — вырашаць вам», — напісалі студэнты ў сваім тэлеграм-канале і выклалі фатаздымкі.

Дэкан Натальля Навуменка: «Я лічу, што ён сышоў дарма»

Зьвязацца зь першай прарэктаркай Сьвятланай Копцевай «Свабодзе» не ўдалося. «Увесь дзень яна на нарадзе», — адказвала сакратарка.

Дэкан факультэту прыродазнаўства Натальля Навуменка кажа, што вельмі шкадуе пра звальненьне свайго намесьніка Мікалая Страхі.

«Я лічу, што ён сышоў дарма. Ён напісаў заяву і сказаў, што працаваць больш ня хоча. Я яго ўгаворвала застацца. Ніхто на яго ня ціснуў. У нас зь ім трывалыя добрыя чалавечыя адносіны, дзелавыя — падручнікі зь ім разам рабілі.

Мікалай Леанідавіч — клясны спэцыяліст, і студэнты яго любяць, і аўтарытэт у яго ёсьць. Але ён вырашыў, што нейкія ягоныя прынцыпы супярэчаць нейкім яшчэ прынцыпам. Яго звальненьне сярод навучальнага году стварае шмат праблем. Я паўтараю: я лічу, што ён дарма звольніўся», — кажа дэкан Натальля Навуменка.

Мікалай Страха кажа, што вырашыў пакуль крыху адпачыць.

«Сваякі нармальна паставіліся да майго звальненьня, разумеюць, падтрымліваюць. Я трывалы чалавек, устойлівы псыхічна. Мне ўпікалі, што я, маўляў, зарабляю палітычны капітал, каб зьехаць за мяжу. Але не дачакаюцца. Я нікуды не зьбіраюся зьяжджаць. Ад сваёй пазыцыі я не адступлюся. Жартую: унук некалі запытаецца: «Дзед, а чаму ты не сядзеў?» — разважае Мікалай Страха, які з 20 кастрычніка ўжо не працуе ў БДПУ.

Гэта ня першы выпадак звальненьняў выкладчыкаў ВНУ з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. Два тыдні таму «па згодзе бакоў» быў звольнены выкладчык Менскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Арцём Зяцікаў.

«Мне сказалі, што я перайшоў мяжу». Звальняецца выкладчык меда, які падтрымаў студэнтаў

Каментары4

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →