Пра гэта Вера Палякова напісала ў сваім фэйсбуку. Яна размясціла фатаграфію з тэлестудыі і напісала, што «гэта быў апошні эфір 14 кастрычніка, калі яшчэ пачувалася адносна някепска».
— Астатнія 6 дзён як у тумане. Моцная слабасць, тэмпература, адчуванне, што нейкая невядомая сіла выпіла ўсю маю энергію. Вынік прадказальны: я ў бальніцы, і ў мяне каранавірус.
Як распавёў Tut.by прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, Уладзімір Макей адразу пасля станоўчага тэсту жонкі ў адпаведнасці з прадпісаннямі дактароў пайшоў на самаізаляцыю.
— У межах магчымасці міністр працуе дыстанцыйна, — распавёў Глаз.
Каментары