У Жлобінскім раёне сямігадовага хлопчыка забіла токам на падстанцыі
Трагедыя адбылася ў вёсцы Малявічы, піша БелТА.
На закрытай і агароджанай плотам з калючым дротам тэрыторыі падстанцыі 35 кВ «Малявічы» было знойдзена сямігадовае дзіця без прыкмет жыцця са слядамі электратраўмы.
Як мяркуецца, хлопчык забраўся на размеркавальную прыладу, наблізіўся да правадоў паветранай лініі электраперадачы і быў смяротна ўдараны электрычным токам.
Каментары