Красоўкі Леўчанкі і кубак Зверавай выстаўленыя на аўкцыён для Фонду спартыўнай салідарнасці
Працягваецца дабрачынны аўкцыён беларускіх спартсменаў, усе сродкі ад яго будуць пералічаныя ў Фонд спартыўнай салідарнасці.
Лот ад легендарнай тэнісісткі Наталлі Зверавай — трафей за другое месца на Кубку Федэрацыі па тэнісе — 1990.
Алена Леўчанка выставіла на аўкцыён баскетбольныя красоўкі, у якіх яна выступала на Алімпійскіх гульнях у Рыа — 2016.
Каментары