Старшыню філіяла непрызнанага дзяржавай Саюза палякаў Беларусі ў Лідзе Ірэну Бярнацкую аштрафавалі на 810 рублёў, паведамляе «Радыё Свабода».
Суд Лідскага раёна 16 кастрычніка прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве 1 верасня.
Ірэна Бярнацкая разам з паплечнікамі ад 12 жніўня малілася каля Фарнага касцёла ў Лідзе за Беларусь. Вернікі станавіліся на калені каля крыжа і праводзілі набажэнства.
Калі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь, каталікі сталі маліцца таксама аб тым, каб іерарх як мага хутчэй вярнуўся на радзіму.
Суд над Ірэнай Бярнацкай пачаўся ў канцы верасьня. Справу аддавалі на дапрацоўку, судовае пасяджэнне пераносілі.
За ўдзел у малітве каля лідскага касцёла раней аштрафавалі таксама Аляксандра Залетава.
Каментары