Нечакана страціла работу начальніца дэпартамента Мінэканомікі Ірына Бабачонак
Як стала вядома «Нашай Ніве», з дырэктаркай Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Ірынай Бабачонак не працягнулі працоўную дамову.
Гэтую інфармацыю пацвердзіла сама Бабачонак, але адмовілася ад далейшых каментароў. На сайце Мінэканомікі яе імя дагэтуль ёсць.
Звальненне выглядае дзіўна з улікам таго, што зусім нядаўна — з паўтара года таму, — яна вярнулася на работу з дэкрэта, прадстаўляла дзяржаву ў многіх міжнародных праектах з мільённымі бюджэтамі, якія ў працэсе рэалізацыі.
Калегі даюць Бабачонак высокую ацэнку і канстатуюць, што яна прыклала руку да безлічы спробаў лібералізацыі бізнэсу, выступала за адмену ліцэнзавання многіх відаў дзейнасці.
Калегі таксама кажуць пра палітычную матываванасць звальнення, а менавіта — фрывольнае выказванне на адрас кіраўніцтва краіны.
Маўляў, спачатку гаворка ішла толькі пра паніжэнне, але выйшла вось так.
Каментары