Адваката Міхаіла Кірылюка хочуць пазбавіць ліцэнзіі. Ён абараняў людзей, якіх судзілі па «палітычных» артыкулах. Сярод яго кліентаў была і вядомая беларуская баскетбалістка Алена Ляўчанка.
Міхаіл пісаў у сацыяльных сетках свае думкі пра палітычную сітуацыю і рэпрэсіі. Ён увайшоў і ў Каардынайцыйную раду.
Пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў па яго пытанні мусіла адбыцца сёння, але з-за хваробы Кірылюка рашэнне не было прынятае.
Раней ліцэнзіі адвакатаў пазбавілі Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук.
Каментары