Улада77

Дылеўскі: Чуў, як памежнікам сказалі: «Вышпурніце яго нахран з краіны»

Лідар стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі расказаў аб прычынах эміграцыі, а таксама першых днях у Польшчы.

13 кастрычніка сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі з’ехаў з краіны. Да гэтага ён заставаўся апошнім членам прэзідыума Каардынацыйнай рады, які знаходзіўся на свабодзе ў Беларусі.

Што ж стала прычынай для такога рашэння?

Сяргей Дылеўскі. Фота tut.by.

«Нібыта і не збіраўся з’язджаць, але адчуваў, што калі яшчэ застануся дзень-два, то мяне пасадзяць. Гэтыя адчуванні былі сыходзячы з таго, што я рабіў апошнія дні», — кажа Дылеўскі.

Мяжу ён перасякаў на звычайным рэйсавым аўтобусе праз Брэст. «Беларускія памежнікі не ведалі, што са мной рабіць. Прапусцілі ўсіх пасажыраў, калі ж я даў пашпарт, то ў іх узніклі пытанні.

Памежнікі пазванілі начальству, была дадзеная каманда зачыніць памяшканне са мной. Сазвоньваліся то з аднымі, то з іншымі, было відаць, што яны нервуюцца няслаба. У выніку я нават чуў, як у слухаўку ім сказалі: «Вышпурніце яго нахран з краіны». Мне аддалі дакументы, і я праехаў праз мяжу», — расказвае рабочы.

У Польшчы яму дапамагае «Беларускі дом», з іх падтрымкі сям’я знайшла жыллё. «Цяпер на каранціне па каранавірусе, пакуль што сяджу ў кватэры. Я за свой завод спакойны, там добра наладжаная сетка», — кажа Сяргей.

Вядома, што перад ад’ездам у Дылеўскага была размова з супрацоўнікамі КДБ, пра што ж яны гаварылі?

«Або ты спыняеш палітычную дзейнасць, або будуць праблемы з сям’ёй, жонкай, органамі апякунства, завядзём на цябе крымінальную справу. Звычайныя банальныя размовы. Калі б нешта ў іх было на мяне, то яны б даўно мяне закрылі. Яны разлічвалі, што я спалохаюся».

У Варшаве Дылеўскі ўжо сазвоньваўся з Вольгай Кавальковай, плануе бліжэйшымі днямі сустрэцца з ёй і Паўлам Латушкам. «Будзем думаць як дапамагаць рабочым, што засталіся ў Беларусі», — кажа ён.

Каментары7

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка12

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →