Грамадства1515

Калеснікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам

Фота Надзеі Бужан

Адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай распавёў у жывым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» аб іх рэакцыі на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з арыштаванымі апазіцыянерамі ў СІЗА. Па словах Аляксандра Пыльчанкі для апазіцыянераў гэта было нечакана, як адзначыў адвакат, Марыя Калеснікава ад сустрэчы адмовілася.

«Для іх гэта было нечакана. Такі крэатыўны ход Лукашэнкі. Я не памятаю выпадкаў, каб хто-небудзь прыходзіў да арыштаваных асоб і вёў размовы аб змене Канстытуцыі або нешта падобнае. Гэта было нечакана», — распавёў адвакат.

Пры гэтым А. Пыльчанка адзначыў, што Марыя Калеснікава адмовілася ўдзельнічаць у сустрэчы, бо людзі ў цывільным, якія прыехалі да яе ў СІЗА [у Жодзіна], не прадставіліся і адмовіліся паведаміць куды збіраюцца яе везці.

«Аказваецца, у пятніцу да Марыі прыязджалі двое мілавідных мужчын, як яна сказала, і размаўлялі з ёй на гэтую тэму, ці не хочаце паразмаўляць [з Лукашэнкам]. Марыя такая крэатыўная дзяўчына, відаць, іх трошкі напалохала. Сказала: ну чаго цяпер кантактаваць, паўтара месяца таму мы прапаноўвалі ўсё гэта спыніць [гвалт], цяпер усё ў турме або выдвараныя з краіны.

Да таго ж, вы не прадставіліся, хопіць, мяне ўжо павазілі па Беларусі паўтара сутак і я не ведала, дзе знаходжуся. Вось калі прадставяцца людзі, скажуць, хто яны і куды вязуць, каб я не баялася ехаць. Цяпер, сказала, у Жодзіне ў ізалятары ёй спакайней, чым ездзіць з незнаёмымі людзьмі, — распавёў Пыльчанка.

Акрамя таго, па словах адваката, калі гэтыя мужчыны задалі Калеснікавай пытанне, як яна бачыць сваю будучыню, яна сказала, што бачыць па-рознаму: альбо пяць гадоў зняволення — да новых выбараў, альбо паўтара года — бо так у Беларусі сядзяць палітвязні, альбо ўсё зменіцца ў любую секунду.

«Сама гутарка з Лукашэнкам доўжылася дзесьці 4 гадзіны. Было сказана, што ўдзельнікі сустрэчы не хацелі б абмяркоўваць дэталі гутаркі, і выдаваць падрабязнасці агалосцы. Абмяркоўвалася жыццё Беларусі, і як зрабіць яе лепш, як выправіць сітуацыю. Пры гэтым на наступны дзень адпусцілі двух людзей з СІЗА [Васкрасенскага і Рабцэвіча]», — адзначыў А. Пыльчанка.

На сустрэчы былі, у тым ліку экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, каардынатар апазіцыйнага штаба Юрый Васкрасенскі, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў і дырэктар Pandadoc Дзмітрый Рабцэвіч, адвакаты Іван Салей і Максім Знак.

«Зараз, як я ўдакладніў у Бабарыкі, няма нікога, хто б быў паўнамоцны прамаўляць ад імя ўдзельнікаў (хто сядзіць у СІЗА) сустрэчы. Па выніках сустрэчы атрымліваецца, што бакі гаварылі і шмат размаўлялі, але каб прыйсці да нейкага кансэнсусу, неабходна ж зрабіць нейкія крокі першапачатковыя. Крокі павінны быць зробленыя з боку ўлады — выпусціць на свабоду, або змяніць меры стрымання», — лічыць адвакат.

Пры гэтым А. Пыльчанка не выказаў упэўненасці, што яго падабаронныя першымі выйдуць на волю.

Каментары15

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →