Грамадства11

«Калі б яны пачалі ў нас страляць, мы б не спыніліся». Пенсіянерка расказвае, як адбіла хлопца ў амапаўцаў

Мінчынцы Але Пруцковай 60 гадоў. 11 кастрычніка яна з калонай пенсіянераў выйшла на мірны мітынг. Калі пенсіянеры заўважылі, як моцна амапаўцы збівалі маладога хлопца, яны сталі ў счэпку і пачалі гучна крычаць. Пра тое як пенсіянерам удалося адбіць хлопца і нават загнаць амапаўцаў у свой аўтазак, Ала распавяла «Нашай Ніве». 

Ала Пруцкова ў групе пенсіянераў.

«Каля 14:30 мы з сяброўкамі-пенсіянеркамі падыходзілі да Стэлы. Яшчэ на Нямізе людзі нас папярэджвалі, што наперадзе вялікі хапун. Сказалі, каб мы схавалі нашыя сцяжкі. Сцяжок я паклала ў сумачку, а кветачку пакінула ў руках, — расказвае Ала. — Непадалёк ад Стэлы на нас сапраўды пайшоў АМАП. Іх столькі было! 

А ў мяне ёсць сяброўка — 82-летняя Сафія Мікалаеўна. Мы з ёй на Камароўцы два тыдні таму дзяўчат у амапаўцаў адбівалі. Яна такая мужная жанчына! Яна ўсё разумее, я ёй проста захапляюся. І мы з ёй сталі ўгаворваць амапаўцаў, каб яны не чапалі людзей. Астатнія пенсіянеры таксама разбегліся па перыметры і спрабавалі размаўляць з АМАПам.

І тут я ўбачыла, як некалькі амапаўцаў сталі збіваць маладога хлопца. Я ўхапілася за аднаго і стала крычаць, каб ён адпусціў хлопца. А гэты амапавец мне ў адказ па галаве дубінкай ударыў, а іншы — разламаў мае сцяжок і кветачку, парваў сумку. 

Я так раззлавалася! Астатнія пенсіянеркі, убачыўшы ўдар, падбеглі да мяне. Адна з іх сказала: «Нас, пенсіянераў, збіваюць менш за астатніх, таму мы павінны стаяць першымі». І мы сталі ў счэпку. І з такой рашучасцю мы стаялі, каб толькі не прапусціць амапаўцаў да людзей. 

І крычаць пачалі вельмі моцна. Перад жанчынамі сталі мужчыны-пенсіянеры і таксама пачалі гучна крычаць сваімі магутнымі галасамі. І тады я зразумела: калі б амапаўцы пачалі ў нас страляць, мы б не спыніліся. Але АМАП, наадварот, спалохаўся: кінуўся да свайго аўтазака і дзверы зачыніў. 

Калі мы правадзілі сілавікоў у іх аўтазак, я пайшла да валанцёраў з Чырвонага крыжа, каб аглядзець збітую галаву. Яна была не рассечаная, але гузак ёсць. Валанцёры прапанавалі выклікаць мне хуткую, але я адмовілася, бо барацьба яшчэ не скончылася». 

Ала кажа, што хутка ўбачыла хлопца, якога збівалі і якога пенсіянерам удалося «адбіць».

«Я падышла да яго. І бачна па яго вачах было, як яму балюча: ён весь у крыві быў, яго перавязвалі. Але мне ён падзякаваў.

Праз нейкі час мы ўбачылі камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабу — ён хацеў інтэрв’ю даць. А пенсіянеркі нашыя яго акружылі і засвісталі. І ўцёк Балаба». 

Ала ўспамінае, што яе моцна ўразілі ўчорашнія лужы, якія паўсюль былі напалову аранжавыя. 

«І паўсюль стаяў АМАП. Усё было перакрыта, нам было цяжка сысці. Але нас з сяброўкай падабрала на машыне іншая жанчына. 

Паўночы я сядзела з холадам на галаве: у траўматалогію вырашыла не ехаць, бо там могуць пра мяне кудысьці паведаміць». 

Ала расказвае, што выходзіць на мітынгі стала пасля 10 жніўня. Тады жанчына выйшла і ўбачыла, як хлопцаў закідвалі ў аўтазак, як збівалі падлеткаў на роварах.

«У той дзень я трапіла ў нейкае белае воблака і моцна атруцілася. Гэта быў нейкі газ: цэлы месяц пасля гэтага ў мяне цяклі слёзы, было цяжка дыхаць. Гэты стрэс мяне на месяц і схаваў: у мяне проста не хадзілі ногі. Але потым я ўзяла сябе ў рукі. 

Мама мне заўсёды казала: што б не здарылася, сцісні кулакі і зразумей, што ты справішся. Таму я буду выходзіць і дапамагаць сваёй краіне, колькі я магу і колькі ходзяць мае ногі».

Каментары1

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер7

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё26

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

«Мы ўдыхнулі новае жыццё ў гэта месца». На Валожыншчыне сям'я ратуе рэдкіх коней і стогадовы сад6

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу3

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?2

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →