Еўрасаюз вырашыў адклікаць для кансультацый частку паслоў сваіх краін, якія працуюць у Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў у Twitter.
«Узгоднена з Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і краінамі — членамі ЕС мы вырашылі адклікаць для кансультацый частку паслоў, акрэдытаваных у Беларусі», — напісаў Раў.
«Падтрымка беларусаў і іх намаганняў па дэмакратызацыі краіны застаецца для нас прыярытэтам. Нам патрэбныя адкрытыя каналы сувязі, каб падтрымаць тых, хто змагаецца за незалежную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь», — адзначыў міністр.
Каментары